Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 40
Чалавек, які зрабіў пераклад некалькіх частак "Спеву аб Гаяваце" на беларускую мову, але, на жаль, не змог працягнуць працу над творам і ўрэшце рэшт перастаў пісаць па-беларуску. Паэт, празаік, крытык, выкладчык і перакладчык з аглійскай і ўзбекскай моў, Аркадзь Мардвілка, якога спасціг няпросты, але шчаслівы лёс - герой артыкула Алеся Сімакова.
Чытаем разам. Ул. Сцяпан "Нагода"
"З-пад аркі, за якой была суцэльная цемра двара, выйшаў мужчына і зябка знізаў плячыма.— Касцюкевіч, прывітанне! — без радасці і хвалявання звярнуўся мужчына да прахожага пад парасонам.— Што, сяброў не пазнаеш? Высокі мужчына паспеў збочыць з асветленай вуліцы пад арку, але ад голаса, а хутчэй ад пачутага ўласнага прозвішча спыніўся, быццам перад нябачнай сцяной. Ён нахіліў галаву набок і агледзеў знаёмага".
Страчаныя святыні. Выпуск 13
Паводле аповедаў мясцовых жыхароў, цэглу на новы касцёл у Фашчаўцы выраблялі за 10 кіламетраў ад будоўлі, ў вёсцы Гарадзішча, адкуль перадавалі на месца з рук у рукі, "па ланцужку". Пра гісторыю парафіі, яе росквіт, знішчэнне і адраджэнне расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Што? Дзе? Калі? Навіны культуры. Выпуск 4
"Сад ідэй", "Сімфонія фарбаў", "Забытая даўніна", "Песні на ўсе часы" - зачароўвае паэзія назваў выстаў, якія зараз праходзяць у нашай краіне.












