Пілігрымуем у архікатэдру Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
У гадавіну пасвячэння катэдральнага касцёла ў Мінску, які святкуем 16 сакавіка, запрашаем паслухаць пра гісторыю архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.
"Брамы пякельныя не перамогуць яго "
На Радыё Марыя новы цыкл катэхезаў, прысвечаных Касцёлу - "Брамы пякельныя не перамогуць яго". У першай катэхезе айцец рэдэмптарыст Віктар Бохан распавядае пра ўсе значэнні слова Касцёл.
Радыё Марыя ў Слоніме
Пра парафію св. апостала Андрэя ў Слоніме паразмаўлялі з арганісткай і кіраўніком парафіяльнага хора Карынай Багдановіч і апякункай Грамады зуховай і дружыны харцэрскай Аленай Стралкоўскай.
Трэцяя Эўхарыстычная Малітва
Як з'явілася і чым адметная трэцяя Эўхарыстычная малітва - расказвае кс. Андрэй Кеўліч.












