Страчаныя святыні. Выпуск 25
Манаскі ордэн езуітаў быў запрошаны ў Мсціслаўль яшчэ ў XVII век ст., іх намаганнямі быў пабудаваны касцёл, школа, заснаваны кляштар. Які лёс напаткаў гэтыя пабудовы, як склаўся лёс гэтага ды іншых ордэнаў, якіх было шмат на гэтай зямлі, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Моц Святога ружанца. №12
У XVIII ст. у Калумбійскіх скалах Лас-Лахас, хаваючыся ад навальніцы, жанчына з малой дачушкай раптам ўбачылі Маці Божую. Праз некаторы час дзяўчынка памерла, але маці не змагла прымірыцца з горам, яна ўзяла дачку на рукі і панесла туды, дзе бачыла Багародзіцу, каб прасіць аб цудзе. Пра тое, што адбылося далей расказвае кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.
Біблейская батаніка. Вяроўка Далілы
Якім чынам імя Самсона звязана з раслінай і з якой? Мудры Самсон 20 гадоў быў суддзёй і прымусіў філістымлян баяцца яго моцы, але яго самаго адолела хітрасцю Даліла.
Новыя галасы Маладзечна
Адкуль у Маладзечна прыехалі званы? Якім быў іх шлях? Як Пан Бог праз людзей дапамагаў здзейсніць падарожжа? Хто і як звоніць у званы? Брат Андрэй Жылевіч знаёміць нас з новымі галасамі маладзечанскай парафіі Св. Казіміра касцёла Св. айца Піо.












