Страчаныя святыні. Выпуск 35
Дзе ў Шклове знаходзіліся ўніяцкія храмы? Пра царкву Пятра і Паўла, ад якой да нашага часу захаваліся толькі муры, пра лёс царквы Ушэсця Хрыстова, звесткі пра якую захаваліся толькі ва ўспамінах мясцовых старажылаў, пра сям'ю, якая намагалася захаваць царкоўную маёмасць пад час вайны, расказвае краязнаўца Аляксандр Грудзіна.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 85
З чаго пачынаў сваю настаўніцкую кар'еру Адам Багдановіч? Чаму быў вымушаны апекавацца сваімі сёстрамі? Як у канцы XIX ст. жылі на 16 руб.? Чаму Адама Ягоравіча на адным з месцаў працы назвалі "недобранадзейным" і чаму яму давялося часта мяняць працоўнае месца? Расказвае галоўны рэдактар Краязнаўчай газеты Максім Гальпяровіч.
Па старонках Краязнаўчай газеты. Выпуск 84
Рэдкія кадры кінахронікі пачатку XX ст. могуць распавесці пра многае. Алесь Суша запрашае разам з ім глянуць праз вока кінакамеры на тагачасны Мінск і Нясвіжскі замак, а таксама пазнаёміцца з адным з заснавальнікаў савецкага кінематографу Дзіга Вертавым.
Дарога да Бога: Благаславёны Джузэпэ Росі
Што такое "ахвярнае жыццё"? На гэтае пытанне дакладна маглі адказаць святары, што захоўвалі веру і апекаваліся парафіянамі пад час сусветных войнаў.












