Запрашаем новых студэнтаў!
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвясціў аб прыёме кандыдатаў на новы навучальны год. Якія прафесіі можна тут атрымаць? Колькі год трывае навучанне і ў якія дні адбываецца? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае кс. Юрый Пракапюк, дырэктар катэхетычнага каледжа. Таксама запрашаем паслухаць на нашым youtube канале расповед саміх вучняў: Размова пра катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах
Інтэнцыі
У колькіх інтэнцыях можа цэлебравацца святая Імша, што такое складковая св.Імша - у катэхезе кс. Андрэя Кеўліча "З клопатам пра Літургію".
Энцыкліка Laudato si. Чалавечыя карані экалагічнага крызісу
Працягваем аналіз энцыклікі папы Францішка Laudato si. Кс. Віталій Дабраловіч распавядае пра яе трэцюю частку.
Пілігрымуем у Навагрудак - частка 3
Такі багаты на цікавосткі Навагрудак, што на Радыё Марыя ўжо трэцяя вандровачная праграма, прысвечаная гэтаму гораду. Запрашаем у пілігрымку са сп. Ірынай Рубінавай.












