Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) разам з Радыё Марыя, сардэчна запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у святочнай праграме ў гонар нованароджанага Дзіцятка Езуса Хрыста. 

Праграма

 

26 снежня 2016 года, панядзелак, 20:00

Канцэрт арганнай музыкі класа дацэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха

Варвара ЦАРУК

Марына ПІНЧУКОВА

Кацярына ІВАНОВА

Калінікія МЯДЗВЕДЗЕВА

У праграме: творы Д. Букстэхудэ, І.С. Баха, І. Брамса, Ш.М. Відора

 

27 снежня 2016 года, аўторак, 20:00

Канцэрт старадаўняй музыкі для цымбалаў сола 

Кацярына ЮХНОВА

Кацярына Юхнова – выпускніца Магілёўскага дзяржаўнага каледжа (2013), зараз – студэнтка 4-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (клас В. Прадзед). 

З'яўляецца лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча (2007, 2009), Міжнароднага фестывалю-конкурсу выканаўцаў на шматструнных народных інструментах у г. Пскове (2011), Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на цымбалах сола ў г. Валашске-Мезіржычы (Чэхія, 2015). Шматразовы стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. 

Вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, выступала з сольнымі праграмамі і з аркестрам БДАМ п/к А. Іванова. 

Праграма канцэрта:

І.С. Бах – Партыта для скрыпкі сола №2 d-moll

І.С. Бах – Саната для скрыпкі сола №1 g-moll

Э. Ізаі – Саната для скрыпкі сола №3 d-moll

Э. Ізаі – Саната для скрыпкі сола №4 e-moll

І.С. Бах – Жарт з Аркестравай сюіты №2

 

28 снежня 2016 года, серада, 20:00

Канцэрт харавой музыкі. Камерны хор "POLIFONICA", дырыжор – Павел Шэпелеў

Партыя аргана – Віктар Кісцень

У праграме канцэрта: А. Літвіноўскі, М. Лаўрыдсен, О. Джэйла, А. Шронен, В. Мішкініс, К. Матсушыта, Д.А. Памінтуан і інш. 

 

29 снежня 2016 года, чацвер, 20:00

Канцэрт харавой музыкі Камерны хор "SALUTARIS", мастацкі кіраўнік – Вольга ЯНУМ

Камерны хор "Salutaris" створаны ў 2007 годзе. У 2008 годзе калектыў стаў асноўным удзельнікам Маладзёжнага міжнароднага фестывалю да 330-годдзя А. Вівальдзі ў Мінскім касцёле Найсв. Тройцы (св. Роха).

У маі 2009 года хор стаў лаўрэатам І ступені Х Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў у Мінску. Летам таго ж года калектыў даў серыю сольных канцэртаў на XVIII Міжнародным харавым фестывалі "La Fabbrica del Canto" (Італія), удзельнічаў у пастаноўцы оперы Генры Пёрсела "Дыдона і Эней".

Хор "Salutaris" – пераможца Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі "Hajnówka-2010" (Польшча), Міжнароднага харавога конкурсу ў межах фестывалю "Mokranjčevi dani" (Сербія).

У 2016 выступіў з сольным канцэртам у Марыінскім тэатры ў Санкт-Пецярбургу (Расія), стаў параможцам у конкурсе сацыяльных і культурных праектаў "SocialWeekend Belarus 2016", у лістападзе заваяваў Гран-пры конкурсу "Rybnicka Jesień Chóralna" ў Польшчы. 

Падчас канцэрта хор будзе збіраць ахвяраванні для Мінскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. 

У праграме: 

1. Сярэднявечны гімн "Media Vita"

2. Андрэй Саўрыцкі "Kyrie" з Месы

3. Ола Джэйла "Northern lights" 

4. Андрэй Саўрыцкі "Gabriel Message"

5. Майкл Мак Глін "Aisling"

6. Рыхард Дубра "Stetit angelus" 

7. Эрык Эшэнвалдс "Magnificat"

8. Эрык Эшэнвалдс "Salutaris" 

9. Эрык Эшэнвалдс "Rivers of lights" 

10. Уладзімір Мартынаў "Заповеди блаженств"

11. Клаўдзіа Мантэвердзі "Cantate Domino"

12. Сярэднявечны гімн "Gaudete"

 

30 снежня 2016 года, пятніца, 20:00

Ансамбль "Brevis", маст. кіраўнік – Павел Сурагін 

 

 "Brevis" створаны ў 1998 г. як дзіцячы калектыў, аднак за гады творчай дзейнасці ў ансамблі выхавана плеяда музыкантаў-блокфлейтыстаў, якія выйшлі на прафесійны ўзровень і зараз актыўна канцэртуюць.

За час свайго існавання ансамбль паспяхова гастраляваў у Германіі, Польшчы, Літве, ААЭ, Паўднёвай Карэі. Калектыў – лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У праграме: Г.Ф. Гендэль, П. Пёрл, В. Длугарай, музыка невядомых аўтараў XVI-XVII стст.

 

5 СТУДЗЕНЯ 2016 года, чацвер, 20:00

 "Young composer's capella", маст. кіраўнік – Юлія Юніцкая 

У праграме: В. Вараб'ёва, І. Дзянісава, І. Калагіна, Д. Ахматаў, О. Джэйла, Т. Уласенка, А. Рамірэс

 Маладзёжны хор "BREVIS" Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, маст. кіраўнік – Вячаслаў Ларын

У праграме: Д. Бартнянскі, Г. Свірыдаў, Р. Шчадрын, Т. Морлі, Э. Эшэнвальдс, М. Смайлі

 Хор інструменталістаў БДАМ, маст. кіраўнік – Вячаслаў Ларын

У праграме: М. Равенскі, А. Красота, У. Сісаск, В. Вараб'ёва

 

7 студзеня 2017 года, СУБОТА, 13:00 

Канцэрт "Энтузіясты арганаў–2"

 ORGANUM

 

Аляксандр Бурдзялёў – беларус. Скончыў механіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і вярнуўся ў Мінск. Працуе матэматыкам і выкладае матэматычныя дысцыпліны ў БДУ. На працягу многіх гадоў добраахвотна ўдзельнічае ў аднаўленні беларускіх арганаў. Ідэйны натхняльнік і сэрца групы.

Юлія Бурдзялёва – карэнная масквічка. Скончыла эканамічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, працавала ў сферы штучнага інтэлекту. Пераехала ў Мінск, зараз вучыцца ў музычным вучылішчы па класе вакала.

Валяр'ян Івашэнка па асноўнай адукацыі інжынер-сістэматэхнік. Выкладае на кафедры штучнага інтэлекту БДУІР, кандыдат тэхнічных навук.

Юрый Зісер – інжынер-сістэматэхнік са спецыялізацыяй у галіне біямедыцынскай кібернетыкі. Па прафесіі – праграміст, менеджар і бізнесмен.

 У праграме: І. Пахельбель, І.С. Бах, А. Месіян

 

9 студзеня 2017 года, ПАНЯДЗЕЛАК, 20:00

Канцэрт вакальнай і арганнай музыкі 

 

Ірына Скварко (сапрана)

Марына ПІНЧУКОВА (арган)

Варвара ЦАРУК (арган)

Малады ансамбль музыкантаў існуе ўжо трэці год. На іх канцэртах можна пачуць не толькі творы эпохі барока, але і класіцызму, рамантызму, а таксама музыку сучасных кампазітараў. Ірына і Марына вядуць актыўную канцэртную дзейнасць у Беларусі (канцэрты ў Архікатэдральным касцёле Найсв. Панны Марыі, Найсв. Тройцы, к/з "Верхні горад", Лютэранскай кірсе ў Гродне, касцёле св. Барбары ў Віцебску).

У праграме: творы Д.Б. Пергалезі, Д. Букстэхудэ, Г.Ф. Гендэля, І.С. Баха, В.А. Моцарта.

 

14 студзеня 2017 года, СУБОТА, 20:00

Канал "Культура" Беларускага радыё прадстаўляе: Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў 

Алесь ЛОСЬ 

(колавая ліра)

 

У праграме: лірніцкія песні, псальмы, канты

 

Мастацкі кіраўнік фестывалю Віктар Кісцень

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00