"Быць святым гэта сумна? Адказ адназначны - НЕ! Варта быць святым!" Гэтыя словы прагучалі падчас нашай размовы з айцом Алегам Шпецам TChr, пробашчам парафіі свв. Яна Евангеліста і Максімільяна Марыя Кольбэ ў Мінску.

   Айцец Алег разам з катэхеткаю Марынай Пашкевіч распавялі нашым радыёслухачам, што такое "Баль усіх святых" і як узнікла ідэя правядзення гэтага свята.
   У мінскай парафіі "Баль" будзе адбывацца ўжо ў другі раз. У мінулым годзе на баль завітала больш за 70 "святых" - гэта дзеці, пераапранутыя ў сваіх любімых святых заступнікаў. Апроч гэтага, дзяцей падтрымалі бацькі, якія дапамагалі ў арганізацыі свята і таксама пераапрануліся ў касцюмы.

   Сёлета тэма балю наступная: "Мама, тата, я - святая сям'я". Зарэгістраваных удзельнікаў ужо больш за 100 чалавек! Каб далучыцца да свята, трэба папярэдзіць арганізатараў, а таксама падрыхтаваць касцюмы святых.
   Баль адбудзецца 12 лістапада а 15-й гадзіне ў канцэртнай залі па адрасе: г. Мінск, вул. Матусевіча, 20. Запісацца можна па тэл.: +375 29 7089848 (MTS)
   Паўтор праграмы "Госці ў студыі" у суботу 28 кастрычніка ў 16.30.

View the embedded image gallery online at:
https://radiomaria.by/news/99-varta#sigFreeId0e0402309f

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04