Радуемся ўсёй сям'ёй Радыё Марыя! У нядзелю каманда нашага радыё наведала Дом міласэрнасці ў пасёлку Лагішын і прывезла абсталяванне "Радыё Марыя". Ад імя дырэктара Аляксандра Пяткевіча і пастаяльцаў шчыра дзякуем кожнаму, хто прычыніўся да гэтай справы, за ўсе ахвяраванні і малітвы. У 2016 годзе Дом міласэрнасці адсвяткаваў 5-годдзе. У гэтай ўстанове знаходзяцца людзі састарэлага ўзросту, якія, на жаль, не могуць самі пра сябе паклапаціцца. Дом міласэрнасці - прыватная ўстанова, знаходзіцца пад апекай мясцовай парафіі. Духоўную падтрымку аказваюць праваслаўныя і каталіцкія святары. Спадзяёмся, што і надалей мы разам зможам спрыяць развіццю і распаўсюджванню голасу "Радыё Марыя" на Беларусі. Няхай добрый Бог аддзячыць. Пастаяльцы Дому будуць радыя любой дапамозе. Куды ехаць? Дом міласэрнасці размешчаны ў Лагішыне. Адрас: вул. Тамілава, 15

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04