Дарагія радыёслухачы! Хочам падзяліцца з вамі чарговай радасцю - цяпер на нашым сайце ёсць архіў! І, ведаеце, што гэта значыць? Цяпер кожны з вас у камфортны час зможа праслухаць лепшыя запісы эфіраў "Радыё Марыя"! А магчымым гэта стала, дзякуючы платформе SoundCloud.

Што такое SoundСloud?

SoundСloud (ад англ. sound cloud - гукавое воблака) - онлайн-платформа і сайт для распаўсюджвання алічбаванай гукавой інфармацыі (напрыклад, музычных твораў), якая валодае функцыямі сацыяльнай сеткі, а таксама аднайменная кампанія.

Значнай асаблівасцю SoundCloud з'яўляецца магчымасць распаўсюджваць кожны запіс паасобку з дапамогай унікальнага URL, што дазваляе ўключаць іх у папулярнай сеткі (напрыклад, у Twitter, Facebook) у адрозненні ад MySpace, які дазваляе слухаць спісы прайгравання толькі на яго ўласным сайце. Акрамя таго, SoundCloud прадастаўляе дадатковыя фішкі, якія дазваляюць размяшчаць іх на сайтах і ў блогах карыстальнікаў.

А зараз запрашаем завітаць у наш архіў! Верым у тое, што сення вы абавязкова знойдзеце там штосьці вельмі важнае! Дух Святы асвяці! Маці Божая, маліся за ўсіх нас!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04