А.Яўген Усошын адказвае на пытанні:

1.Ці існуюць родавыя праклёны? Адзін святар (харыматык, не ведаў нашую сям’ю) на асабістай духоўнай размове сказаў,

што на другім пакаленні нашай сям’і ляжыць праклён. Калі пачалі асэнсоўваць гэтую інфармацыю, успомнілі, што ў другім пакаленні было самагубства роднага чалавека. А праз два тыдні пасля гэтага памерла ад рака яшчэ адна сястра.  Дакладна ведаю, што бабулі і прабабулі (пакаленне да гэтага здарэння)  варажбавалі. Ці варта верыць у гэтую сувязь? Калі праклён існуе, ці ёсць верагоднасць, што ён пераходзіць на наступнае пакаленне, калі яго не вымаліць?
2. У дзяцінстве ўсе знаёмыя дзеці перавязвалі бародаўкі нітачкамі і закапвалі іх. Потым дарослыя часта казалі, каб прыкалывалі булаўкі, якія абараняюць ад сурокаў. Не дазвалялі глядзець на немаўлятак пакуль не пакладзеш у калыску грошы. І шмат яшчэ такіх рэчаў, якія зараз ведаеш, што гэта рэшткі паганскага светапогляду. Але ці можа злы дух уздзейнічаць на чалавека праз гэта праз пэўны час. Калі ўсё гэта рабілася несвядома? Ці трэба з гэтага спавядацца.
3. Ці можа быць звязана немагчымасць зацяжарыць, хваробы ў сям’і, смерці - з замовамі, са зваротамі да варажбітак, да бабак,  праз замоўленую соль, ваду, чырвоныя ніткі?

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00