1. Ці ёсць нейкія абмежаванні ў колькасці інтэнцый за адзін раз? Бо нават на Радыё Марыя часта чуем, як людзі моляцца за ўсё на свеце, і часта проста капіруюць свае папярэднія інтэнцыі. І гэта выглядае як непавага да слухачоў, да святара, які моліцца.

2. Ці можна хадзіць у касцёл у адзенні з адкрытымі плячыма?

3. Хвала Хрысту! Пытанне да святара: дзе ў хаце павінен змяшчацца абраз Маці Божай /абразы /крыж? Ці ёсць нейкія кананічныя правілы для "чырвонага кута" ў каталікоў?

4. Паводле 4-га  касцёльнага наказу маем абавязак устрымлівацца ад мяса і гучных забаваў у пятніцу. А што наконт ужывання алкаголю?

5. Як зрабіць так, каб пры нашым касцёле з'явіліся законныя сёстры? Заўсёды зайздросцім суседняй парафіі, як яны працуюць з моладдзю, дзецьмі. Ці можа парафія напісаць такую просьбу да біскупа, ці гэта пробашч вырашае?

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00