"Чаму гневаўся Пан Езус і ці можна карыстацца эмоцыяй гневу па-хрысціянску? Ці можа католік весці палітычную дзейнасць?" - на гэтыя пытанні нашых слухачоў адказвае святар.

Расшыфроўка:

Хвала Хрысту, паважаныя радыёслухачы!

Сёння серада, на гадзінніку 17 гадзін, і мы распачынаем нашу праграму адказаў на вашы пытанні.

Адразу хацеў бы папярэдзіць аб наступным. Я толькі сёння даведаўся, што пытаюцца аб тым, чаму я не адказаў на тое ці іншае пытанне. Пытанняў вельмі шмат. І на пытанні, якія задавалі раней, я стараюся адказаць.  А тыя, якія даслалі пазней, то я адкладваю на пазней. У нас ёсць толькі 30 хвілін. І я адказваю на столькі пытанняў, на колькі магу паспець адказаць. Вы не турбуйцеся. На ўсе пытанні будуць адказы. І не гневайцеся часамі. Акурат сёння мы будзем размаўляць аб гэтым. Трэба быць церпялівым. Нецярплівасць прыводзіць да граху.  Распачнём нашу сённяшнюю сустрэчу і нашы сённяшнія адказы на пытанні малітвай:
У імя айца, і Сына, і Духа Святога! Амэн! Ойча, просім Цябе, у імя Сына Твайго Езуса Хрыста, у імя Духа, каб тое, што мы робім, было, сапраўды, на хвалу Тваю, каб мы ўсё больш і больш пазнавалі Цябе, каб мы больш і больш паглыбляліся ў Тваю навуку, каб  мы ўсё больш і больш станавіліся хрысціянамі. Вучні заўсёды пыталіся ў Цябе, Езу Хрыстэ, калі Ты ім апавядаў і яны штосьці не разумелі. Ты ім заўсёды з церпялівасцю адказваў. Цябе, Марыя, таксама просім, каб Ты укрыла нас сваім плашчом і нас укрыла. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаславёная Ты між жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго, Езус. Святая  Марыя,  Маці  Божая,  маліся  за  нас,  грэшных,  цяпер  і  ў хвіліну смерці нашай. Амэн.
Першае пытанне, якое сёння хочам разгледзіць: “Чаму Езус гневаўся? Ці можна карыстацца эмоцыямі гневу па-хрысціянску?”.

Зноў адразу звяртаемся да Слоўніка Біблейскага багаслоўя, з якім мы ўжо з вамі сустракаліся на апошняй праграме, калі пыталіся, што такое “сэрца” у Бібліі. Гэты слоўнік падае вельмі шмат розных рэчаў. Таксама будзем з вамі звяртацца да Катэхізіса Каталіцкага Касцёла (далей - ККК). Гэта – адна із асноўных кніг, якую трэба мець кожнаму. У ёй таксама, перад усім, можна знайсці шмат розных рэчаў. Ведаеце, даволі часта мы можам сабе ўявіць Пана Бога, які гневаецца. Толькі той чалавек гэта можа зрабіць, які, па-просту, дасведчыў на сабе Ягоную святасць і Ягоную любоў. І гэта праўда. Тады чалавек падыходзіць увогуле па-іншаму да гэтага пытання і да гэтага перажывання. Чалавек… гэта будзе сёння ўжо другое пытанне…, каб прыняць Божую Ласку (аб гэтым глыбей яшчэ будзем размаўляць), павінен пазбавіцца ад свайго граху. Каб прыняць Божую любоў, чалавек павінен падыйсці да гэтай крыніцы Божага гневу. Божы гнеў – гэта не тое, аб чым мы думаем. Божы гнеў заўсёды звязаны з любоўю і міласэрнасцю Божай. Калі Пан Бог гневаецца, Ён не мысліць ні аб чым дрэнным ці злым. Да чалавечага гневу яшчэ таксама дойдзем. Таму, можна сказаць, што гнеў Божы – гэта штосьці такое, што прыводзіць да дабра.

Паміж святасцю і грахом існуе такая вельмі вялікая прорва, несумяшчальнасць. І паміж такімі паняццямі, як гнеў чалавечы і гнеў Божы, таксама існуе прорва. Гнеў Бога - заўсёды гнеў святы. Гнеў чалавека заўсёды, у большасці выпадкаў, прыводзіць да граху. Менавіта…Бог заўсёды асуджаў гнеў чалавека. Паглядзіце на некалькі прыкладаў з Бібліі. Напрыклад, Кніга Быцця – гнеў Каіна. Калі ж Бог гневаўся, а гэта святы гнеў, гэта Кніга Зыходу (16,20) – калі было нявер’е сярод габрэяў і яны пачалі наракаць: гэта датычыла хлеба, датычыла вады, вельмі шмат розных рэчаў…Тады быў Божы гнеў, які распалаў. Але Бог на просьбу Маісея заўсёды адказваў міласэрнасцю сваёй. І карміў свой народ хлебам і мясам. Даваў ім ваду і так далей, так далей. Нават калі было адступніцтва ад Пана Бога:  “Калі ж ён наблізіўся да табара і ўбачыў цяля і скокі, тады ён запаліўся гневам і кінуў з рук сваіх скрыжалі і разьбіў іх пад гарою; і ўзяў цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Ізраілевым.” (пар. Зых 32,19-20). Маісей пайшоў на гару і прабываў там з Панам Богам. Габрэі са страху зрабілі цяля залатое і Пан Бог разгневаўся і сказаў Маісею, што знішчыць усіх. І Маісей зноў прасіў. Бог зноў злітаваўся. Бог хацеў дабра. Ведаеце, што найвышэйшым дабром з’яўляецца збаўленне. А без Пана Бога збаўлення няма. І калі чалавек адыходзіць, то ёсць такі, скажам, гнеў для дабра чалавека.

Гэта несумяшчальны гнеў Бога і гнеў чалавека. Яго нельга параўнаць. Сапраўды, як святасць і грэх. Таму Бог напрацягу гісторыі вельмі шмат разоў гневаўся на чалавека, але гэта прыводзіла да дабра. Мы даўно ўжо чыталі з Кнігі Лічбаў (раздзел 13 і 14), калі я на канферэнцыі казаў, калі 12 чалавек пайшлі на вывет, каб паглядзець зямлю і яны ўцяклі з гэтай зямлі і дрэнна казалі аб ёй. І Пан Бог разгневаўся і сказаў, што яны будуць там. Тыя, якія не паверылі, не ўвойдуць у зямлю, толькі праз 40 гадоў (пар. Ліч 14,28-34). Гэта не было нешта дрэннае. Бо, калі б Ён праводзіў туды людзей і яны бы жылі там, як жылі тыя, хто насяляў тыя землі – хананэі, амарэі і г.д. Гэта было зроблена для дабра чалавека. Таксама і калі Пан Бог вадзіў людзей па пустыні ці іншыя справы.

Таксама шмат прарокаў казалі, у тым ліку і прарок Ісая, і прарок Ерамія…Асабліва ў прарока Ераміі шмат рэчаў ёсць аб тым, што ў сваім гневе Пан Бог дапусціў разбурэнне святыні. Але чаму была разбурана святыня… Таму, што габрэі былі ўпэўнены, што ўсё заклёпана і яны там жывуць і ў іх ёсць святыня. І Ерамія кажа: не кажыце, што святыня Госпада! І Пан Бог разневаўся и аддаў гэтую святыну на зруйнаванне Навухаданасору. Якога потым пакараў за тое, што ён не выканаў Ягоную волю. Бог заўсёды чыніць дабро. “Кто Бог, как Ты, прощающий беззаконие и не вменяющий преступления остатку наследия Твоего? не вечно гневается Он, потому что любит миловать. Он опять умилосердится над нами, изгладит беззакония наши. Ты ввергнешь в пучину морскую все грехи наши. Ты явишь верность Иакову, милость Аврааму, которую с клятвою обещал отцам нашим от дней первых.” (пар. Міх 7,18-20). 

У сваёй міласэрнасці прабачае Пан Бог. Што датычыць Езуса Хрыста. Яго нельга аддзяляць ад Пана Бога, таму што Езус Хрыстус з’яўляецца Сынам Божым. З’яўляецца Асобай Божай. Нават, калі распачынаецца Евангелле, святы Ян Хрысціцель кажа: “Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: «Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад будучага гневу?” (пар. Мц 3,7). І да апошніх старонак Евангелля у Апакаліпсісе святога Яна прысутнічае Божы гнеў, яго праяўленне: “сам таксама нап’ецца віна Божай лютасці, прыгатаванага без дамешкі ў келіху Ягонага гневу, і будзе катаваны агнём і серай перад святымі анёламі і перад Баранкам.” (пар. Ап 14,10).

У Новым Запавеце Пан Езус вельмі часта кажа аб гэтым. Такі страшнейшы гнеў ад таго, можна сказаць, што мы бачылі і больш трагічны вопыт прарокаў. Гэта была, па-просту, рэакцыя Чалавека, каторы ёсць Сам Бог. Езус Хрыстус – Сын Божы прыходзіць на гэту зямлю і рэакцыя гневу ў бок сатаны, калі Пан Езус быў спакушаемы сатаной (Евангелле паводле святога Луки, раздзел 4). “Тады д’ябaл скaзaў Яму: «Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм». Езус aдкaзaў яму: «Нaпiсaнa: “Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек”».” (пар. Лк 4,3-4). “Кaлі Ты пaклoнiшся мне, уся будзе Тваёй». У адказ Езус скaзaў яму: «Нaпiсaнa: “Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць”».” (пар. Лк 4,7-8). “А Езус скaзaў яму ў адказ: «Скaзaнa: “Не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго”».” (пар. Лк 4,12). Гэта ўсё Пан Езус гневаецца. Калі Ён прамаўляе і загадвае злым духам, кажа: “Колькі Я вас буду цярпець?” (пар. Мц 17,17).

Але не толькі ім, а і ў бок апосталаў, і фарысеяў:  “Ваш айцец д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён ілгун і бацька хлусні.” (пар. Ян 8,44). Тут гнеў такі на каварства людзей. І калі фарысеям кажа пра троны пабелёныя. Ці тым, якія забівалі прарокаў, крывадушнікам. “Племя змяінае, як вы можаце гаварыць добрае, будучы дрэннымі? Бо вусны гавораць тое, чым перапоўнена сэрца.” (пар. Мц 12,34).

Асаблівы гнеў выказвае Пан Езус, калі дакарае непаслухмяных і малаверных. “Адказваючы, Езус сказаў: «О пакаленне нявернае і распуснае, дакуль буду з вамі? Дакуль буду цярпець вас? Прынясіце яго да Мяне».” (пар. Мц 17,17). Калі Пётр хадзіў па вадзе, Ён таксама дакарае яго і гневаецца, бо было нявер’е з боку апостала. “Езус адразу ж працягнуў руку, схапіў яго і сказаў: «Малаверны, чаму засумняваўся ты?».“ (пар. Мц 14,31).

Гнеў праяўляецца і тады, калі Езус Хрыстус праганяе гандляроў са святыні. “Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус увайшоў у Ерузалем. У святыні знайшоў тых, хто гандляваў валамі, авечкамі і галубамі, а таксама мянялаў, якія сядзелі там. Ён зрабіў біч з вяровак, павыганяў усіх са святыні, і авечак, і валоў, і грошы мянялаў парассыпаў, а сталы перавярнуў. А гандлярам галубамі сказаў: «Забярыце гэта адсюль! Не рабіце дом Айца Майго домам гандлю». І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Руплівасць аб доме Тваім паглынае Мяне».» (пар. Ян 2, 13-17). Гэта з Псальму 69. “На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: «Якім знакам пакажаш нам, што так можаш рабіць?» Езус сказаў ім у адказ: «Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзвяду яе». Юдэі сказалі: «Сорак шэсць гадоў будавалася гэтая святыня, а Ты за тры дні ўзвядзеш яе?» Ён жа казаў пра святыню свайго цела. І калі Ён уваскрос, успомнілі вучні Ягоныя, што Ён гэта казаў, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.” (пар. Ян 2,18-22).

Тут гнеў – святы гнеў, таму што ён звязаны са Старым Запаветам і нельга рабіць з Божага небожае. Ёсць адна із праўдаў веры, што Бог за добрае ўзнагароджвае, а за злое карае. Ёсць таксама і такія рэчы, што калі чалавек трапіць у пекла, то гэта азначае, што Бог не хоча, каб чалавек з Божага рабіў нейкае месца граху. Таксама калі мы прыходзім у святыню і парушаем запаведзі, Бог не хоча гэтага. Таму Езус Хрыстус і выганяў гандляроў, бо гэта месца святое.  Святое месца заўсёды было святым. Ён не меў такого намеру, які паходзіць з помсты, знішчэння, зла. Ён толькі меў намер, каб людзі навярнуліся. Такіе намеры ў Езуса Хрыста. Таму Ён гневаўся для дабра чалавека.

У сваю чаргу, пра гнеў чалавечы Езус Хрыстус гаворыць: “Вы чулі, што было сказана продкам: “Не забівай”, а хто заб’е, падлягае суду. А Я кажу вам, што кожны, хто гневаецца на брата свайго, падлягае суду. Хто ж скажа брату свайму “рака”, падлягае Сінэдрыёну, а хто скажа “неразумны”, падлягае геене вогненнай. Таму, калі прынясеш дар свой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь дар свой перад ахвярнікам і ідзі спачатку памірыся з братам сваім, а тады прыйдзі і прынясі свой дар. Мірыся з праціўнікам тваім хутка, пакуль ты з ім яшчэ ў дарозе, каб праціўнік не аддаў цябе суддзі, а суддзя не аддаў цябе слугу, і каб не ўкінулі цябе ў вязніцу. Сапраўды кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошні грош.”. (пар. Мц 5,21-26).

А вось, што піша наконт гневу ККК: “Напоминая заповедь: «Не убивай» (Мф 5, 21), Господь наш требует мира в сердцах и обличает безнравственность преступного гнева и ненависти: Гнев есть желание мести. «Желать отмщения как зла для того, кого надо наказать, незаконно»; но похвально требовать воздаяния «для исправления порока и сохранения справедливости». Если гнев доходит до осознанного желания убить ближнего или тяжело ранить его, он становится тяжким преступлением против любви; это — смертный грех.” Менавіта адзін са смяротных грахоў – гэта гнеў. Калі вы паглядзіце ў кароткім Катэхізме (Кампендый) ці ў малітоўніку, то ўбачыце гэта. “Господь сказал: «Всякий, гневающийся на брата своего, подлежит суду» (Мф 5, 22*). Сознательная ненависть противоречит любви. Ненависть к ближнему — грех, когда человек сознательно желает ему зла. Ненависть к ближнему — тяжкий грех, когда ему сознательно желают серьезной беды. «А Я говорю вам: любите врагов ваших и молитесь за гонящих вас, чтобы стать вам сынами Отца вашего, Который на небесах» (Мф 5, 44-45*).” (пар. ККК 2302-2303).

Калі ёсць гнеў, то там няма любові. Ёсць такая прымаўка: Гнеў засцяліў вочы ці засляпіў вочы. У гневе чалавек гатовы забіць іншага, таму гнеў не павінен быць у нашых сэрцах, не павінен быць у нашым жыцці. Як я ўжо чытаў вам, Пан Бог не адабрае гнеў. Гнеў прывёў Каіна да забойства Абэля. Зайздрасцт і гнеў братоў прывялі да таго, што Юзафа прадалі ў няволю. Але Бог выкарыстаў гэта для дабра. У Псальме 76 напісана: Нават гнеў Твой, Пане, прыносіць Табе славу. (пар. Пс 75,11).

Нават чалавечы гнеў прыносіць славу Богу акурат з Юзафам. У шматлікіх рэчаз гнеў, папросту, прыносіць зло. Таму чалавечы гнеў недапушчальны. І таму адказам на пытанне: “Ці можна карыстацца эмоцыямі гневу па-хрысціянску?”, будзе – не, па-хрысціянску няма такога. Ёсць суровасць,  ёсць сціпласць. Але не павінна быць гневу.

Святы Павел піша пра гнеў чалавечы: “Дзеля таго адкіньце падман, гаварыце праўду кожны свайму бліжняму, бо мы – члены адзін аднаго. Гневайцеся, але не грашыце, няхай сонца не заходзіць у гневе вашым. І не давайце месца д’яблу.” (пар. Эф 4,25-27). Гнеў – гэта справа д’ябальская. Нават на Catholic.by быў артыкул пра д’ябальскія рэчы: гнеў – гэта ад д’ябла, які даводзіць чалавека да такіх эмоцый, што чалавек не можа сябе стрымаць. Таму трэба прасіць Пана Бога, Духа Святога аб лагоднасці, каб гэты гнеў нас не апаноўваў. І не давайце месца д’яблу. Няхай сонца не заходзіць… Сонца і духоўнае, і таксама фізычнае сонца. Трэба прабачыць чалавеку і не насіць гэтага зла. Думаю, што я адказаў на гэта пытанне.
Сёння я хацеў на тры пытанні адказаць, але гэта было такое вялікае пытанне.

Наступнае пытанне пра ласку Божую і аб супрацоўніцтве з гэтай ласкай. І аб гэтым я раскажу ў наступны раз. Сёння яшчэ адно такое кароценькае будзе: “Ці можа каталік весці палітычную дзейнасць?”. Касцёл не забараняе. Мы ўжо аднойчы размаўлялі на тэму любові да дзяржавы. Канешне, няма такой запаведзі, як любоў да дзяржавы, але чалавек павінен працаваць на дабро сваёй дзяржавы.

І калі чалавек выконвае запаведзі, то тым самым ён клапоціцца аб дабрабыце для сваёй дзяржавы. Калі маецца на ўвазе ўдзел у нейкіх пратэстах, тады, канешне, не.

Заснавальнік нашага руху “Святло-Жыццё” а. Францішак Бляхніцкі пісаў: “Адкуль вазьмуцца добрыя і сумленныя палітыкі, добрыя міністры, добрыя дэпутаты і гэтак далей, калі католікі не будуць прымаць удзел у палітыцы?” Касцёл умешваецца ў палітыку у тым сэнсе… Я ніколі з амбону не кажу пра палітыку. Я кажу пра Евангелле. Але чалавек католік, сумленны католік павінен, калі ў яго ёсць такі дар (аб дарах будзем таксама размаўляць…), то да – такі чалавек павінен зрабіць высілкі, каб прымаліся добрыя законы ў Парламенце.

Калі там будзе большасць добрых католікаў, ці наогул хрысціянаў, то не будуць прымацца законы, якія дазваляюць аборты ці нейкія іншыя рэчы. Напрыклад, зараз ёсць такая прапанова, каб вярнуць забарону на ўжыванне алкаголю да 21 года.  І гэта добрыя рэчы.

Таму католік можа і нават павінен удзельнічаць у палітычным жыцці. У выбарах мы павінны ўдзельнічаць і рабіць той выбар, які падказвае сумленне. Палітыкі павінны быць сумленнымі. Добрыя міністры, добрыя дэпутаты, сумленныя губернатары і гэтак далей.

Калі католік сумленны, кіруецца запаведзямі Божымі, то ён будзе добрым палітыкам. Таму няма нікай забароны.

Я чытаў пра Калумбію і Уганду. Ва Угандзе, калі было выбрана большасць хрысціянаў ва ўрад, то паменшылася колькасць хворых, таму што былі прыняты законы, якія датычыліся захавання чысціні. У Калумбіі была какаінавая мафія. Там прэзідэнт-католік і большасць у краіне католікі. Яны прымалі добрыя законы. І колькасць дрэнных рэчаў паменьшылася.

Таму няхай Пан Бог благаслаўляе тых, хто хоча выйсці на гэтую сцежку. Але, канешне, гэты чалавек павінен быць сумленным хрысціянінам, каб Хрыстос быў на першым месцы ў яго жыцці і ў ягонай дзейнасці.
На гэтым сёння скончым. Нажаль, я не разлічыў час так, каб яшчэ на адно пытанне адказаць. Таму наступным разам я раскажу, што азначае “супрацоўніцтва з ласкай Божай”. Ну і на іншыя пытанні, якія вы дасылаеце, таксама.

Задавайце пытанні ў прамым эфіры. Дзякуй вам, што вы не пасіўныя і што задаеце шмат розных пытанняў. Дзякуй таксама за вашы ахвяраванні, таму што Радыё Марыя можа ўтрымлівацца толькі выключна з іх.

Ахвяраваць можна рознымі сспосабамі: праз сістэму ЕРЫП ці сістэму iPay. Таксама можна патэлефанаваць на гарадскі тэлефон, нумар якога можна знайсці на нашыі сайце. Кожную раніцу мы молімся штодзённа ў вашых інтэнцыях.

Кожны панядзелак цэлебруецца Святая Імша ў інтэнцыі за нашых ахвярадаўцаў, дабрадзеяў і валанцёраў. Таксама запрашаем валанцёраў на Радыё Марыя. Ці гэта на Ружанец, ці на Вяночак да Божай Міласэрнасці кожны дзень, ці нейкая іншая перадача. Таксама запрашаем да ўдзелу ў нашых выяздах па парафіях з мэтай распаўсюджвання гэтай добрай справы – Радыё Марыя. Хвала Хрысту!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00