Хвала Хрысту, шаноўныя радыёслухачы! Распачынаем нашу радыёперадачу “101 пытанне да святара”.

Дзякуючы тым пытанням, што вы дасылаеце, вельмі цікава і самому нешта прачытаць. І той, хто пытаецца, калісьці не памыліцца. Перад тым, як распачнём адказы, памолімся. 

У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн. Вітай, Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою, благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго, Езус. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў хвіліну смерці нашай. Амэн.

Чарговае пытанне, якое гучыць наступным чынам: “Ці можна ўзяць шлюб ва сталым узросце?”

Зноў звяртаемся да Катэхізіса Каталіцкага Касцёла (далей - ККК), да таго, што ў ім напісана аб сужэнстве. Перад усім гэта артыкул 7 “Сакрамэнт Сужэнства”, параграф 1601: «Брачный союз, посредством которого мужчина и женщина устанавливают между собой общность всей жизни, по самой природе своей направлен ко благу супругов и к порождению и воспитанию потомства; [этот союз, если он заключается] между крещеными, был возведен Господом Христом в достоинство таинства» (ККК 1601).

Пан Бог устанавіў гэты Сакрамэнт для таго, каб нарадзілася патомства. Людзі ў старэйшым узросце ўжо, мабыць, не могуць займець патомства. Але гэта не значыць, што яны не могуць атрымаць Сакрамэнт Сужэнства.

Наступны параграф 1625 і далей гучыць наступным чынам: “Супружеское соглашение. Действующие лица брачного союза — мужчина и женщина, крещеные, свободные для заключения брака, добровольно выражающие свое согласие. «Быть свободным» означает:

— не испытывать принуждения;

— не иметь препятствий с точки зрения естественного или церковного закона.”

Калі шлюб бяруць старэйшыя асобы, а гэта павінны быць мужчына і жанчына, гэта павінна быць без аніякага прымусу. Што можа лічыцца прымусам? Напрыклад: “Калі возьмем шлюб, то перапішу на цябе хату”. Другая рэч - гэта павінна быць дабраахвотна і не мець перашкоды з пункту погляду касцёльных законаў. Што гэта значыць? Перад усім, абодва сужонкі не павінны быць звязаны шлюбам з іншымі асобамі, калі тыя яшчэ жывыя. Калі хтосьці з сужонкаў памёр, то гэты шлюб ужо перастае існаваць. Бо ён існуе толькі тады, калі жывыя абодва сужонкі.

І далей зноў вяртаемся да ККК: “Церковь расценивает взаимное выражение согласия между супругами как необходимый элемент, «который создает брак». Если согласия нет, нет и брака.” (ККК 1626). Павінна быць згода. Калі няма згоды, тады няма і шлюбу. Параграф 1627: “Соглашение состоит в «человеческом действии, которым супруги взаимно отдают себя друг другу и принимают друг друга»: «Я беру тебя в мужья. Я беру тебя в жены». Это соглашение, связывающее супругов между собой, находит свое завершение в том, что двое становятся “плотью единой”. (ККК 1627).

У маёй практыцы былі выпадкі, калі я некалькі разоў благаслаўляў сужэнства старэйшых людзей, якія хацелі жыць разам. Бо, калі чалавек жыве без Сакрамэнту Сужэнства, то яны не маюць такой ласкі. Сакрамэнт Сужэнства, як і іншыя Сакрамэнты, дае ласку. Гэта згода, што яны будуць вернымі, не пакінуць адно аднаго і  не пойдуць недзе “на бок”.

Таму, калі няма перашкодаў, якія могуць супярэчыць касцёльным законам, напрыклад, шлюб з іншай асобай, трэба, папросту, калі старэйшыя людзі хочуць жыць разам, сапраўды атрымаць Сакрамэнт Сужэнства. Невядома, да скалькі гадоў могуць быць гэтыя адносіны. Гэтыя людзі могуць быць ва ўжо даволі сталым узросце.

Таму на пытанне, ці могуць узяць шлюб такія людзі, можна адказаць, што, канешне, могуць.

 

Наступнае пытанне: “Ці можна маліцца за самагубцаў?”.

Зноў звяртаемся да ККК. Канешне, самагубства з’яўляецца цяжкім грахом. Але, што нам падае ККК, параграфы 2280-2283: “Каждый отвечает за свою жизнь перед Богом, давшим ее. Бог остается ее абсолютным Владыкой.” Гэта значыць, што ніхто не можа сваім жыццём распараджацца. “Мы должны с благодарностью принимать ее и защищать ее в честь Бога и ради спасения наших душ. 

Мы — только управляющие, но не хозяева жизни, которую Бог доверил нам. Мы не можем распоряжаться ею. Самоубийство противоречит естественной склонности человека сохранять и продолжать свою жизнь. Оно глубоко противоречит законной любви к себе. Оно оскорбляет любовь к ближнему, ибо неправедно разрывает связи солидарности с семейным, национальным и человеческим обществом, по отношению к которому у всех нас есть обязательства. Самоубийство противоречит любви к Богу Живому. 

Если самоубийство совершается с целью подать пример, в частности, молодежи, оно становится страшным соблазном. Сознательное содействие самоубийству нарушает нравственный закон. 

Тяжелое психическое расстройство, страх или невыносимая тревога перед испытанием, страданиями или пытками могут уменьшить ответственность самоубийцы. 

Не надо терять надежду на вечное спасение людей, покончивших жизнь самоубийством. Бог, одному Ему ведомыми путями, может дать им возможность спасительного раскаяния. 

Церковь молится о тех, кто наложил руки на себя.”.  (ККК, 2280-2283). Вось такі адказ дае нам ККК. Не толькі можна, але і трэба маліцца, бо не ведаеш, куды хто трапіў. Багасловы кажуць, у сэнсе таго, што мы не ведаем, што пекла стаіць пустым. 

Даволі часта я апавядаю аб адной гісторыі, якую я прачытаў дзесьці і якая датычыць гэтага пытання.

Да святога Марыя Віянэя прыйшла жанчына і кажа: “Ойча, мой мужык кінуўся з маста ў ваду. Ён трапіць у пекла?” Святы сказаў такую добрую рэч: “Пану Богу дастаткова часу было, калі гэты мужык ляцеў з маста да вады.”. Таму, ніхто не ведае, можа, чалавек у апошнюю хвіліну раскаяўся і папрасіў прабачэння ў Пана Бога. 

Бог з’яўляецца міласэрным. Але гэта не значыць, што трэба кідацца з маста ці вежы, ці іншыя рэчы рабіць. Трэба жыць, і Пан Бог умацоўвае гэта жыццё. Чалавек можа быць сапраўды веруючым, але розныя сітуацыі здараюцца. Пра Бога напісана, што Ён – скала, Ён – надзея, Ён – моц, Ён – святло. Так напісана ў Бібліі. Таму, папросту, трэба прасіць Пана Бога. Ёсць адзін фрагмент, раздзел 40 кнігі прарока Ісаі: “Ён дае стомленаму сілу” (пар. Іс 40,29). Гэта значыць, Ён дае моц і сілу.  

 

І наступнае пытанне: “Ці трэба працягваць маліцца, калі доўга не відаць вынікаў?”

Тут мы звернемся да Бібліі. Канешне, трэба маліцца. Святы Павел у Першым пасланні да Тэсаланікійцаў напісаў так: “…няспынна маліцеся” (пар. 1Тэс 5,17). Я вам скажу, што малітва – гэта не гаварэнне словаў. Гэта – зварот да Пана Бога з верай. Без веры, нават сам Пан Езус казаў у сваім казанні на гары, што “не будзьце шматслоўнымі” (пар. Мц 6,7). 

Калі вы толькі гаворыце, без веры, то гэта будзе проста гаварыльня. Калі чалавек верыць, то ён, нават, калі не бачыць, будзе маліцца. 

У Пасланні да габрэяў напісана: «Вера – гэта зарука таго, на што мы спадзяёмся, і доказ таго, чаго мы не бачым.” (пар. Габ. 11,1). Зарука таго, на што мы спадзяёмся, і доказ таго, чаго мы не бачым… 

Мы спадзяемся нешта атрымаць, і гэта доказ таго, што калі мы не бачым ці бачым не тое, што хочам, то молімся. І ў гэтым выражаецца вера. Сапраўды, трэба маліцца з верай. 

У Евангеліі паводле святога Марка ёсць малітва, якую ён называе Малітвай моцы. Але ў перакладзе і ў тлумачэнні Евангелля, якімі мы карыстаемся (пераклад Камісіі па перакладах пры Канференцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі), у Евангеліі паводле Марка паданыя такія нібыта акапіты і называецца гэты фрагмент Моц веры: “А калі раніцай вярталіся, убачылі, што смакоўніца высахла аж да кораня. Тады Пётр, успомніўшы, сказаў Езусу: «Раббі, паглядзі, смакоўніца, якую Ты пракляў, высахла». Езус сказаў ім у адказ: «Майце веру ў Бога! Сапраўды кажу вам: калі хто скажа гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе. Таму кажу вам: усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце і будзе вам. І калі стаіце на малітве, даруйце, калі што маеце супраць каго-небудзь, каб і Айцец ваш, які ў нябёсах, дараваў вам правіны вашыя”. (пар. Мк 11,20-25). Не сумневайцеся. Перад усім, калі чалавек сумняваецца, то зноў паўтараецца тое, што мы чыталі з Паслання да габрэяў. 

Калі каго гэта цікавіць, перачытайце раздзел 11 Паслання да габрэяў, у  якім паданы прыклад веры айцоў Старога Запавету. І Езус Хрыстус кажа: “Майце веру ў Бога!” (пар. Мк 11,22). У расійскім тлумачэнні напісана, што трэба мець веру Божую. “…калі хто скажа гары гэтай: “Падыміся і кінься ў мора”, і не засумняваецца ў сэрцы сваім, але паверыць, што збудзецца сказанае, так яму і будзе.” (пар. Мк 11,23). У гэтым тэксце выкарыстоўваецца цікава дзеяслоў, нібыта гэта ўжо здзейснілася і мы ўжо атрымалі ў веры.  “усё, чаго просіце ў малітве, верце, што атрымаеце і будзе вам” (пар. Мк 11,24). І зноў – атрымалі. 

Яшчэ святы Лука піша пра навуку аб малітве. Калі вучні прыйшлі да Хрыста і папрасілі навучыць іх маліцца, далей ідзе малітва “Ойча наш”. Пасля гэтага святы Лука падае такую Прыпавесць пра настойлівага сябра:   І сказаў ім: «Хтосьці з вас, маючы сябра, пойдзе да яго апоўначы і скажа яму: “Дружа, пазыч мне тры хлябы, бо сябар мой з дарогі зайшоў да мяне, і я не маю чаго даць яму”. А той знутры скажа яму ў адказ: “Не турбуй мяне, дзверы ўжо замкнёныя, і дзеці мае ў ложку са мною. Не магу ўстаць і даць табе”. Кажу вам: калі ён не ўстане і не дасць яму праз тое, што той сябра ягоны, то праз настойлівасць ягоную ўстане і дасць яму, колькі патрабуе.” (пар. Лк 11,5-8). 

Трэба быць настойлівым у малітве. І Пан Езус тут вучыць нас гэтаму – сапраўды быць настойлівымі. Калі чалавек верыць, не пакідаць таго, аб чым просім. І далей у святога Лукі пра моц малітвы: “І Я вам кажу: прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Калі ў кагосьці з вас, бацькі, сын папросіць рыбы, ці той дасць яму замест рыбы змяю? Або, калі папросіць яйка, дасць яму скарпіёна? Калі ж вы, будучы дрэннымі, умееце даваць добрыя дары дзецям вашым, тым больш Айцец Нябесны дасць Духа Святога тым, хто просіць у Яго”.” (пар. Лк 11,9-13). Мы бачым: што ні папросім, дасць Ён. Ёсць яшчэ у святога Мацвея аб гэтым. Нягледзячы, што мы грэшныя людзі і па-рознаму адыходзім ад веры, Ён, сапраўды, міласэрны і дае.

Зноў ў Евангеллі паводле святога Лукі мы чытаем Прыпавесць пра несправядлівага суддзю і ўдаву: “Расказаў таксама ім прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам,” – калі не бачым, не падаць духам. “…кажучы: «У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. Таксама была ў тым горадзе адна ўдава, якая прыйшла да яго і прасіла: “Абарані мяне ад праціўніка майго”. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: “Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але паколькі гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне”». І сказаў Пан: «Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, і ці будзе марудзіць у іх справе? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?” (пар. Лк 18,1-8). 

Вось нам прыклад удавы, якая хадзіла і стукалася да гэтага суддзі. Гэта прыклад такой малітвы. Зноў жа, тое, аб чым Пан Езус кажа: “Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі?” (пар. Лк 18,8). Павінна быць малітва з верай. 

І, нарэшце, прыклад з гісторыі. З гісторыі Касцёла, з гісторыі жыцця хрысціянаў. Прыклад святой Монікі – маці святога Аўгустына. Гэта такі прыклад вытрывалай малітвы. Святая Моніка 18 гадоў малілася за свайго сына – святога Аўгустына. І вымаліла тое, што ён стаў біскупам і найвялікшым Айцом Касцёла. 

Дарагія браты і сёстры, трэба маліцца заўсёды. Тое ж самае атрымаем. Калі хочаце больш глыбей аб гэтым даведацца, зайдзіце ў наш архіў. Там была цэлая Школа малітвы, але я ўжо не памятаю, у якой менавіта са школаў, я ўжо размаўляў на гэтую тэму. Была канферэнцыя наконт усёй малітвы. Трэба не толькі маліцца, але і вучыцца. Малітва – гэта жывая размова з Панам Богам. Гэта не вымаўленыя формулы. Вельмі часта мяне пытаюцца: “Ойчанька, якой малітвачкай памаліцца?”. Не “малітвачкай” перад усім, а малітвай. Малітваю з верай. Можна сказаць: Памаліся Ойча наш ці Вітай, Марыя – і атрымаеш. А можна вымавіць невядома сколькі слоў, але толькі гэта павінна рабіць з верай. Прыклад святой Монікі: вера і вытрываласць.

Ну вось, хіба на сёння і ўсе адказы. Дасылайце да нас пытанні. Няхай вас Пан Бог благаслаўляе ў вашых дзеяннях. Не бойцеся і высылайце пытанні. Хачу таксама падзякаваць за вашыя ахвяраванні. Радыё Марыя ўтрымліваецца выключна з ахвяраванняў вернікаў. Падтрымаць Радыё Марыя можна ці праз сістэмы iPay ці ЕРЫП. Як гэта ўчыніць, можна знайсці на нашым сайце. І кожны панядзелак у 9 гадзін цэлебруецца Святая Імша за ўсіх нашых ахвярадаўцаў. Хвала Хрысту!   

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00