“Хвала Хрысту! Хацела бы запытаць у айца  Аляксандра Фаміных, чаму пра жыццё ў цалібаце кажуць, як пра жыццё ў чысціні? Няўжо не лічыцца чыстым жыццё ў сужанстве? Дзякуй”

Расшыфроўка:

Хвала Хрысту, паважаныя радыёслухачы! Распачынаем нашу радыёперадачу, якая заўсёды выходзіць у сераду, “101 пытанне святару”. Вельмі цікавыя пытанні. Вельмі часта людзі не ведаюць даволі простых рэчаў.

Першае пытанне. “Хвала Хрысту! Хацела бы запытаць у айца  Аляксандра Фаміных, чаму пра жыццё ў цалібаце кажуць, як пра жыццё ў чысціні? Няўжо не лічыцца чыстым жыццё ў сужанстве? Дзякуй”

Хацеў бы прачытаць вам, што гаворыць Катэхізіс Каталіцкага Касцёла (далей – ККК) аб Сакрамантах. А менавіта аб Сакраманце сужанства.

Гэта параграф 1618: “Христос — центр всей христианской жизни. Связь с Ним занимает первое место, прежде всех других связей, семейных и общественных. С самого начала существования Церкви были мужчины и женщины, которые отказывались от великого блага брачного союза, чтобы следовать за Агнцем повсюду, куда Он идет…” – гэта, можна сказаць, датычыцца святароў. “… чтобы заботиться о вещах, угодных Господу, чтобы стараться быть Ему благоугодным, чтобы идти навстречу грядущему Жениху . Сам Христос призвал некоторых следовать Ему в этом образе жизни, примером которого Он является.” (ККК1618). Тут можа быць прыкладам прыпавесць пра скапцоў з Евангелля паводле святога Мацвея: “Бо ёсць скапцы, якія нарадзіліся такімі з улоння маці; ёсць скапцы, якіх людзі спаклалі; і ёсць скапцы, якія самі зрабілі сябе скапцамі дзеля Валадарства Нябеснага. Хто можа зразумець гэта, няхай разумее.”(Мц 19,12).

“Девство ради Царства Небесного есть развитие крещальной благодати, могучий знак преимущества связи со Христом в пламенном ожидании Его возвращения, знак, напоминающий также то, что брак есть реальность этого преходящего мира. Обе реальности — и таинство Брака, и девство ради Царства Божия — происходят от Самого Господа. Это Он наделяет их смыслом и благодатью, необходимой для того, чтобы жить в них согласно Его воле. Почитание девства ради Царства и христианский смысл брака неотделимы друг от друга и взаимно дополняемы: Хулить брак означает одновременно унижать славу девственности; восхвалять его — значит возвышать восхищение, ей должное. (...) Ведь в конечном итоге то, что представляется благом только по сравнению со злом, не может быть настоящим благом; но то, что еще лучше, чем блага неоспоримые, есть по сути величайшее благо.” (ККК 1619-1620).

Таму чысціня, а менавіта тое, аб чым вы запыталі, азначае, што не толькі святары ці манахі жывуць у чысціні, але і сужонкі, якія жывуць вернымі адзін аднаму, без здрады. Ёсць такое паняцце “сужанская вернасць”, якое прыраўноўваецца да чысціні. Аб гэтым нам піша ККК. Сакрамант святарства і Сакрамант сужанства адносяцца да адной катэгорыі – да Сакрамантаў службы. Аб гэтых Сакрамантах мы яшчэ будзем размаўляць у канференцыях, якія я праводжу па аўторакам. Зараз мы праходзім і разважаем над Сакрамантам бежмавання. Гэта вельмі важна – жыць у чысціні адзін да аднаго. Аб гэтым нам гаворыць таксама і Шостая запаведзь. Але гэта не датычыцца  святароў. Часамі кажуць, што святар жыве ў чысціні, але не. Гэта пра сужанскую чысціню. Адносіны паміж мужам і жонкай прапісаны Богам.

Наступнае пытанне: “Ці можна карыстацца кадзіраваннем, каб не піць і не курыць?”

І зноў я прачытаю вам ККК, а менавіта параграф 2117: “Какое бы то ни было применение магии или колдовства, с помощью которых пытаются приручить оккультные силы, чтобы пользоваться ими и обладать сверхъестественной властью над ближним — хотя бы и для того, чтобы дать ему здоровье, — серьезно противоречит религиозной добродетели. Такого рода практика тем более предосудительна в том случае, если к ней прибегают с намерением повредить кому-то или если речь идет о вмешательстве бесов. Также заслуживает порицания привычка носить амулеты. Спиритизм часто ведет к гаданию или магии. Поэтому Церковь предупреждает верных о том, что надо избегать его. Обращение к так называемой народной медицине не узаконивает ни призывания злых духов, ни эксплуатацию чьей-то доверчивости.”

Мы ведаем, што перад усім алкагалізм з’яўляецца хваробай цела, розуму і душы. Таму гэту праблему трэба разглядаць з розных бакоў. Медыкі сцвярджаюць, што гэта хранічнае захворванне, якое ўсё больш і больш паступова развіваецца. Гэта хвароба часцей за ўсё носіць  прагрэсіўны характар. Алкаголь знішчае жывыя арганізмы, пападае ў кроў, адбірае ваду, дэфармуе свядомасць і іншае. Нездарма алкаголь называюць злым духам і зялёным змеем. Ён атручвае ўсяго чалавека.

І нажаль, чалавек шукае такога духоўнага турызму – кадзіраваня. Але гэта прыводзіць да негатыўных вынікаў, такім як – залежнасць ад іншай асобы. Таксама страх, бо гэта ўсё (кадзіраванне) чыніцца пад страхам. Чалавек баіцца. Вельмі часта псіхатэрапеўты і псіхолагі кажуць, што пасля кадзіравання чалавек трапляе ў шпіталь для псіхічна хворых. Гэты чалавек папросту пападае пад уплыў. З пункту погляду хрысціянства, чалавек – гэта дух, душа і цела, злучаныя ў адно. Таму любая хвароба можа паражаць не толькі цела, але і раніць дух і душу. І цялесная хвароба будзе толькі для скрывання духоўнай ці душэўнай хваробы, якая больш небяспечная за цялесную. З духоўнага пункту погляду алкагольная залежнасць, перад усім, з’яўляецца духоўнай хваробай. Алкаголік не можа пазбавіцца гэтай цягі. Сусветная аргазнізацыя аховы здароўя лічыць, што алкаголь – гэта цяжкі наркотык.

 І толькі Пан Бог ведае глыбіні нашага жыцця. Ён стварыў чалавек на сваё падабенства. Бог даў вольную волю чалавеку, якой ён можа карыстацца. Даволі часта алкаголь становіцца нібыта ідалам, які прыгнятае волю чалавека.  Чалавек-алкаголік з’яўляецца эгаістам. І будучы залежным, дазваляе сатане дзейнічаць у яго жыцці. Новы Запавет кажа, што д’ябал – самы найвялікшы падманшчык.

Як вырвацца з гэтага і вырашыць гэтую праблему? У сучасным свеце людзі часта звяртаюцца да такіх распаўсюджаных  метадаў лячэння ад залежнасцяў як кадзіраванне, гіпноз, знахарства і іншых народных методыкаў. Але гэта папросту не можа цалкам вылечыць. І перад усім, гэта – іншая залежнасць, у якую трапляе чалавек. Гэта залежнасць аказвае ўздзеянне на душу чалавека. Ён, уцякаючы ад адной праблемы, трапляе ў другую. Уплыў гэтай страшнай, папросту, сілы, якая стаіць за гэтым, так званым, аздараўленнем,  аказваецца на духа чалавека. Уплыў праз унушэнне. Чалавек сам адварочваецца ад Бога і не дазваляе Яму выцягнуць сябе з гэтай бяды. Пан Бог нікога не кадзіруе. 

Кадзіраванне – гэта заўсёды  ўплыў на чалавека страхам і моцай сілы таго, хто кадзіруе.  Больш таго, пасля кадзіравання з’яўляюцца яшчэ большыя праблемы. Я тры гады ездзіў на рэкалекцыі для людзей, залежных ад алкаголю. І людзі распавядалі, што пасля “зашыванняў” і кадзіраванняў пачыналі выпіваць яшчэ больш і больш. Толькі Пан Бог можа вылечыць. А чалавек, папросту, які апанаваны злым духам гэтага п’янства, не можа вырвацца з-пад д’ябальскага ўплыву. 

Тое, што чалавек не п’е нейкі час, гэта яшчэ нічога не значыць. Зараз ёсць лепшыя розныя речы, як, напрыклад, ананімныя алкаголікі. Часта чалавек не можа сам сабе даць рады. І толькі хтосьці збоку можа яму дапамагчы. І ў такіх групах чалавек можа прыйсці да ўсведамлення. Але даволі часта людзі саромеюцца. Што даьычыцца курэння, то чалавек таксама павінен усвядоміць сабе, што гэта дрэнна. Калі чалавек навяртаецца да Пана Бога, то ён бачыць, што гэта дрэнна. 

Мы молімся за алкаголікаў. Кожны месяц 26-га чысла. Ёсць нават пост – Круцята аб вызваленні чалавека. Мы адмаўляемся ад піцця, не частуем, не даем грошаў. Молімся. Таму што айцец-заснавальнік сказаў, што гэтага духа можна знішчыць толькі постам і малітвай, паўтараючы Евангелле. Таму ёсць яшчэ і такая дапамога. Але чалавек павінен да гэтага дайсці сам. А аздаравіць можа толькі Пан Бог. Часта чалавек пападае ў розныя такія сітуацыі, але калі Пан Бог аздараўляе, то Ён аздараўляе назаўсёды. 

Якія сілы ўплываюць на ўсё гэта? Звернемся зноў да ККК, які перасцерагае ад розных практыкаў, звязаных з магіяй, зваротамі да д’ябла, ці розных народных лекараў, гіпнозу і гэтак далей. Наша грамадства патрабуе хрысціян. І хрысціянскіх лекараў, псіхолагаў, псіхатэрапеўтаў, якія кіруюцца евангельскімі прынцыпамі, не знявольваюць нікога і не трымаюць чалавека ў страху. А толькі паказваюць чалавеку сапраўдную свабоду, якою з’яўляецца Пан Бог. 

Наступнае пытанне. “Ці з’яўляецца акупунктура грахом?”

Я ўжо гаварыў аб гэтым, але зараз хачу крыху нагадаць. Увогуле, усё тое, што з’яўляецца іглаўкалываннем, акупунктурай, акупрэсурай – гэта ўсё звязана з Нью-Эйдж (New Age).  Наконт гэтага існуе нават дакумент, які выдалі і прынялі Папская Рада па культуры і Папская Рада па міжрэлігійнаму дыялогу, “Езус Хрыстус – Даўца вады жывой”. Гэты дакумент прысвечаны не медыцыне, а Нью Эйдж. Частка 5, раздзел 2 закранаюць  здароўе вачамі Нью Эйдж: “Альтернативные виды лечения обрели популярность, так как было заявлено, что они рассматривают личность человека во всей совокупности и направлены скорее на исцеление, чем на лечение. Холистическая медицина, как известно, сосредоточена на огромной роли, которую в физическом здоровье играет сознание. Предполагается, что связь между духовным и физическим аспектами человека отражается в иммунной системе или, согласно индийской традиции, в чакрах. С точки зрения Нью Эйдж, болезнь и страдания происходят в результате не согласующихся с природой действий; если, таким образом, человек живет в гармонии с природой, он может рассчитывать на более здоровую жизнь и даже материальное процветание.

Существует большое разнообразие подходов в пропаганде холистического здоровья, часть из них развились из древних культурных традиций, как религиозных, так и эзотерических. Огромное количество практик и техник связано с Нью Эйдж, например: акупунктура; биологическая обратная связь; хиропрактика; кинезиология; гомеопатия; иридология; различные виды массажа и «бодиворка», такие как оргономия, метод Фельденкрайза, рефлексология (рефлексотерапия), рольфинг, полярити (энергетический массаж), терапевтические прикосновения и т.п.; медитация и визуализация; нутритерапия; психическое целительство; различные виды траволечения; лечение кристаллами (кристаллотерапия), металлами (металлотерапия), музыкой (музыкотерапия), цветным светом (хромотерапия)”. 

Як мы бачым, дакумент Папскай Рады, перш за ўсё, указвае на сувязь усіх відаў, так званай альтэрнатыўнай медыцыны, з рухам Нью Эйдж. І гэта ўсё не згодна з хрысціянствам. Таму не трэба гэтым карыстацца. Хрысціяне павінны памятаць, што такія шматлікія  лекарствы прыйшлі з розных культурных традыцый, а таксама рэлігійных эзатырычных практык, якія вельмі часта звязаны з акультнымі навукамі. Усяго гэтага трэба пазбягаць. Звернемся зноў да Дакументу Папскай Рады:

“Таким образом, в отношении к различным альтернативным видам лечения Церковь рекомендует внимательно изучить, основаны ли они на научном методе, не связаны ли они с концепциями из восточных философий и религий и – что, наверное, самое важное, - не присутствует ли в них элемент оккультизма, то есть веры в существование и воздействие неких скрытых сил (которые называют, например, «энергиями» - позитивными и негативными, и этот термин не  имеет отношения к определению энергии в физике; или чакры; или «ки» в системе рэйки; некоторые целители используют понятия порчи и т.д.).”. Гэта была інфармацыя, падрыхтаваная па матэрыялам Ватыканскага Радыё, і апублікавана на сайце www.katolik.ru .  

 

Далей было яшчэ пытанне: “Ці можна практыкаваць ёгу, не ўваходзячы ў яе духоўныя станы?

Гэты ж самы Дакумент зноў адказвае, што кожны рух ёгі мае нейкі рэлігійны сэнс. Ведаеце, Пан Бог даў такі досвед, што гэтыя пачуцці і паняцці дрэнныя, калі мы былі на адных рэкалекцыях. Там была адна жанчына, якая займалася ёгай і казала: “Я толькі гімнастыку з ёгі раблю.”. Пасля быў там такі фільм – “Багі Нью-Эйдж”, у якім чалавек, які быў інструктарам ёгі, навярнуўся і казаў, што ўсе рухі ёгі маюць рэлігійны сэнс. Гэта жанчына пачала ў адказ на гэта крычаць. Але ёсць яшчэ такі Жан-Жак Вэрле, які пабываў у ашраме, у Непале. Ён напісаў кнігу “Бог выцягнуў мяне з цемры”, у якой таксама распавядае аб  сваіх занятках ёгай і рознымі медытацыямі. Але пасля ён убачыў чорную жанчыну і потым, калі прыехаў у Чэнстахову, сказаў, што гэта Яна не дала яму далей паехаць. Калі ён прыехаў у Францыю, стаў хрысціянінам, над ім некаторы час малілўся нават экзарцыст. Дык вось ён таксама засведчыў, што не трэба займацца ёгай. Трэба памятаць, што ўсе гэтыя рухі ўваходзяць у духоўныя станы.    

 

Ёсць яшчэ пытанні. Таксама ёсць пытанне пра гамеапатыю, на які я адкажу ў наступны раз. Прытрымлівайцеся Езуса Хрыста! Езус Хрыстус з’яўляецца Жывою Вадою. Бог пакажа, што добрае, а што злое. Святы Павел напісаў: “Што за згода паміж Хрыстом і Бэліарам?” (пар. 2 Кар 6,15). Таксама і ў хрысціян не павінна быць ніякай сувязі са злым духам. Бо чалаввек улазіць у гэта, а потым карыць Пана Бога і яму трэба рабіць усякія экзарцызмы. Таму лепей звяртайцеся да Хрыста, уцякайце ад зла, далучайцеся да дабра і маліцеся. Бог з’яўляецца найлепшым лекам. Амэн.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00