З інфармацыйнай шыльды ў касцёле ў вёсцы Акалова мы адразу даведаліся, што

"уладальнікі гэтых мясцінаў у 18 ст. Міхал Валовіч, пісар скарбу ВКЛ, і ягоная жонка Петранэла, з роду Свянціцкіх, заснавалі ў Акалове ў 1798 г. велічны драўляны касцёл у гонар Міхала Арханёла, кансэкраваны ў 1804 г." 

"Драўляны касцёл у стылі класіцызму стаяў пасярэдзіне мястэчка, абсідай на ўсход, касцёльны ўчастак быў абнесены агароджай з прыроднага камню. Сучаснікі таксама адзначалі гатычную браму пры ўездзе на тэрыторыю плябані, якую лічылі сапраўдным упрыгожаннем Акалова. Гэты касцел быў знішчаны падчас Другой сусветнай вайны. На ягоным фундаменце пабудавалі школу, на дадзены момант таксама разбураную."

Што было далей, нам распавяла мясцовая жыхарка Валянціна Харэвіч:

Прыхажане касцёла св. Міхала Арханёла і праўда пераважна сталага веку, аднак святыню сваю даглядаюць, шануюць і нават упрыгожваюць рэчамі, зробленымі сваімі рукамі.

А яшчэ добра спяваюць касцёльныя спевы, некаторые проста з перапісаных ад рукі спеўнікаў. 

Маладзейшыя вернікі актыўна ўдзельнічаюць у жыцці сваёй парафіі. Напрыклад, Аляксандр Макей з сынамі самі ўсталявалі крыж у вёсцы Забор'е, Акалоўскага сельсавета.

 

Што натхніла іх на гэтую справу - запыталі ў спадара Аляксандра.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00