Углядаючыся ў стары год, бачыш некаторыя рэчы лепш, больш выразна і нават не таму, што яны ўжо ззаду, а таму, што ты сам перажыў іх. Радыё Марыя прайшло праз гэты год. Год складаны, цяжкі, праблематычны, год першы! А адначасова год пачатку, адкрыццяў і дасягненняў. Год веры, надзеі і Любові. І я ўдзячны Панну Богу і Марыі за гэты год.

   Удзячны таксама і ўсім Вам нашым радыёслухачам. Вы з'яўляецеся тымі, дзякуючы каму пачало існаваць і далей існуе нашае Радыё Марыя.
Хацеў бы выказаць падзяку нашым супрацоўнікам, якія ствараюць нашае Радыё Марыя. Дзякуючы іх намаганням, цярплівай працы і ахвярнасці, можна сказаць штодзённа здзяйсняецца невялічкі цуд, гучыць нашае Радыё Марыя. Дзякуй вялікі Вячэславу і Яўгеніі, Аліне і Алене, Аляксею і ўсім усім нашым валанцёрам, тым, хто ахвяруе свой час, уменне і саміх сябе для таго, каб Радыё Марыя існавала. Хацелася б пажадаць Вам усім Божага благаслаўлення, сілы Духа Святога, апекі Панны Марыі і новых плёных ідэй дзеля развіцця і ўзрастання нашай агульнай сям’і, якой стала для нас усіх Радыё Марыя.

                                                                               кс. др Аляксандр Улас (праграмны дырэктар Радыё Марыя)

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00