Хвала Хрысту! Можа каму здаецца, што пасля святквання Дня народзінаў надыходзяць шэрыя будні. Але толькі не ў нас!

   Бо ізноў будзем разам з вамі прасынацца і абуджаць краіну, ладзіць цікавыя і "шчырыя" сустрэчы, імкнуцца пазнаёміцца са светам праз вывучэнне геаграфіі, спазнаць яго хараство праз вершы і спевы, размаўляць і разумець іншую мову, супольна маліцца з падзякай за ўсе дары і ласкі, з перапрашэннем за нашую недасканаласць, але з упэўненнасцю, што мы пачуты і не пакінуты, радуючыся, што нашыя дзеці і ўнукі, слухаючы вячэрнюю казку, з маленства ведаюць не толькі пра нашую любоў і апеку, а таксама Нябеснага Айца і Найсвяцейшай Маці, спадзяючыся, што заўтра будзе новы дзень, а ў ім Наша Радыё Марыя.
   З Богам, да новых перамог!

 Аляксандр Якаўлеў

View the embedded image gallery online at:
https://radiomaria.by/news/101-gadavina#sigFreeId999c37b53f

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04