Навіны і аб'явы

  

    У Вільнюсе падчас урачыстасцяў у Вострай Браме адбылася святая Імша для пілігрымаў з Беларусі. Эўхарыстыю ўзначаліў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім каля алтара служылі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны ардынарый Мінска-Магілёўскі Аляксандр Яшэўскі. 

   Хвала Хрысту!
   Азіраючыся ў мінулае, здаецца, што ўжо вельмі шмат часу прайшло з таго моманту, калі "Радыё Марыя - Беларусь", першы раз загучала па-беларуску на прасторах інтэрнэту.

Няхай Бог Усемагутны благаславіць, а Найсвяцейшая Панна Марыя мае ў сваёй апецы ўсіх супрацоўнікаў і валанцёраў Радыё Марыя Літвы за гэтую магчымасць удзельнічаць у св. Імшы ў Вострай Браме.

"Быць святым гэта сумна? Адказ адназначны - НЕ! Варта быць святым!" Гэтыя словы прагучалі падчас нашай размовы з айцом Алегам Шпецам TChr, пробашчам парафіі свв. Яна Евангеліста і Максімільяна Марыя Кольбэ ў Мінску.

   "Мама, тата, я - святая сям'я". 12 лістапада адбыўся "Баль усіх святых" - свята, арганізаванае парафіяй свв. Яна Евангеліста і Максімільяна Марыя Кольбэ ў Мінску, якое сабрала больш за 160 удзельнікаў.

"Бацькі і дзеці. Шлях да паразумення" - новая праграма ў эфіры нашага радыё. Будзем вясці гутарку з псіхолагам Наталляй Станкевіч - каталічкай, мамай двух дзяцей.

   Успамін усіх памерлых вернікаў Касцёл адзначае 2 лістапада. У гэты час наваколле прасякнутае атмасфераю прамінання. Прырода нібыта стварае настрой, які дае кожнаму чалавеку магчымасць асаблівым чынам узгадаць у малітвах усіх тых, хто жыў перад намі, а цяпер перайшоў праз мяжу, якая аддзяляе зямное існаванне ад вечнага, дзе ўсіх нас чакае Бог.

Невялікім складам каманды Радыё Марыя мы наведалі Ружанцовы кангрэс у Магілёве. Там было сапраўды цудоўна! Разам з усімі мы сталі гледачамі творчасці ўдзельнікаў кангрэсу (яны дэманстравалі свае таленты праз выкананне напісаных імі песняў і вершаў на ружанцовую тэматыку), пасля мы праглядзелі кінастужкі пра цуды, якія здзейсніліся праз Ружанец. Таксама мы ўдзельнічалі ў святой Імшы і супольнай малітве.

 

   Хвала Хрысту! Можа каму здаецца, што пасля святквання Дня народзінаў надыходзяць шэрыя будні. Але толькі не ў нас!

Радуемся ўсёй сям'ёй Радыё Марыя! У нядзелю каманда нашага радыё наведала Дом міласэрнасці ў пасёлку Лагішын і прывезла абсталяванне "Радыё Марыя".

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04