Анонсы

16 снежня 2017



   "Чысцiня адносiнаў перад шлюбам" - так гучыць тэма праграмы "Моладзь у пошуку". У другім выпуску сваім сведчаннем з намі падзеліцца сям'я Угорыч, Максім і Аліна.

9 і 12 снежня 2017

   "Пан Бог будуе Свой дом у тваім сэрцы".
9 снежня другая частка адвэнтавых разважанняў "Пасланцы радасці".

13 снежня 2017

   Рараты — гэта святая Імша ў перыяд Адвэнту. Назва «Рараты» паходзіць ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту зазвычай на пачатку раратняй св. Імшы.
 На працягу Адвэнту на нашым радыё будуць трансліравацца раратнія святыя Імшы з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску (Залатая Горка) кожны аўторак а 7-й раніцы і з Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна па панядзелках і серадах ў 6.15.
   Запрашаем далучацца!

9 снежня 2017

 

   "Сам Бог пра Сябе сказаў, і гэта запісана ў Бібліі, нам не трэба нічога выдумваць. Камуністы  вывучалі працы Леніна, хімік павінен чытаць падручнікі па хіміі. Хрысціянін жа, вызнаючы веру хрысціянскую, увогуле не задаецца пытаннем: "Што Бог пра Сябе гаворыць у Евангеллі?" - кажа айцец Аляксандр Жарнасек, марыянін.

   У праграме "Катэхеза ў суботу" спрабуем разабрацца, што такое неапаганства, і чаму яно распаўсюджана ў нашыя часы.

14 снежня 2017

   Узгадваючы ўклад Францыска Скарыны ў кнігадрукаванне і нясенне Божага Слова да нашага народа, прапаноўваем нашым слухачам некалькі вершаў, прысвечаных гэтай выбітнай асобе нашай Бацькаўшчыны.

   У эфіры нашага радыё вершы паэткі Аксаны Ючкавіч "Ад сябрука малога Скарыны" і "Што было ў сэрцы тваім?" 14 снежня ў 19.30

9 і 10 снежня 2017

   Разам з Таццянай Грыгарчук здзейснім падарожжа ў адзін з найбуйнешных цэнтраў хрысціянскага паломніцтва - партугальскі горад Фаціму. Даведаемся аб гісторыі гэтага месца, яго прыгажосці і пазнаем "Тры сакрэты Фацімы"

   У суботу і нядзелю ў 14.20 праграма "Геаграфія хрысціянскага свету"

13 снежня 2017

 

   "Школа малітвы" разам з кс. Аляксандрам Фаміных.
   На гэтым тыдні працягнем тэму "Малітва і нашае цела". Мы не можам аддзяліць сваё цела, яно павінна ўдзельнічаць у малітве. Якім чынам? Адказы можна пачуць падчас катэхезы ў 11.10 ў сераду.

   Паўтор а 21 гадзіне.

9-10 снежня 2017 

   Запрашаем усіх нашых радыёслухачоў і не толькі моладзь, далучыцца праз пасрэдніцтва "Радыё Марыя" да начнога чування моладзі ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якое  пройдзе вечарам 9 снежня. Тэма сустрэчы: «Узрадуюся ў Пану, узвесяліцца душа мая ў Богу маім». Маем надзею, што Пан Бог дазволіць нам трансліраваць гэту падзею.

12 снежня 2017

   Наступны выпуск аўтарскай рубрыкі Наталлі Станкевіч будзе прысвечаны вельмі важнай і актуальнай тэме. Тэме разводаў у сям'і.
   Як развод бацькоў уплывае на дзяцей, якія існуюць наступствы і што ў такой сітуацыі адчуваюць дзеці.

   Запрашаем у аўторак у 11.10 і а 21 гадзіне.

10 снежня 2017 



   Новы выпуск будзе прысвечаны беларускаму спеваку, кампазітару, аўтару песен Аляксандру Патлісу.
   Уключайце Радыё Марыя ў нядзелю ў 21.20

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04