• Пн, 15:00 Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • Пн, 15:40 Дотык Божай Мiласэрнасцi
  • Пн, 16:00 101 пытанне да святара
  • Пн, 16:50 Навіны
  • Пн, 17:50 Слова Божае на сёння
  • Пн, 18:00 Анёл Панскі
  • Пн, 18:15 Youcat-хвілінка
  • Пн, 18:30 Святая Імша
  • Пн, 19:30 Ружанец. Таямніцы радасныя
  • Пн, 20:10 Навіны
  • Пн, 20:20 Plurimos Annos!
  • Пн, 21:00 Калыханка
  • Пн, 21:10 Катэхеза а. Яўгена Усошына. Таямніцы: канфірмацыя
  • Пн, 22:15 Беларуская праграма Vatican News
  • Пн, 23:00 101 пытанне да святара


Касцёл Святога Казіміра ў Лагойску сустрэў нас шыльдай, што гэты будынак, нягледзячы на свой малады ўзрост - гісторыка-культурная каштоўнасць.

На стэндзе - інфармацыя пра гісторыю гэтай святыні, якая шмат разоў была знішчана, але нязменна аднаўлялася і кожны раз пад тытулам святога Казіміра. 

 “У 1609 годзе Аляксандр Юр’евіч унук заснавальніка знакамітага магнацкага роду прыняў каталіцтва і ў знак пераходу ў лацінскі абрад заснаваў у Лагойску касцёл пад тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра. Храм пабудавалі на ўзгорку за ракой Гайнай. Тады гэта была невялікая драўляная святыня, якая згарэла падчас вайны з Масковіяй у 1655 годзе, але, пабудаваная нанова, была яшчэ раз знішчана ў часы Шведскай навалы ў 1706 годзе. 

У 1709 годзе драўляны касцёл ізноў узвялічыўся над Лагойскам. Быў ён у выглядзе крыжа, з дзвюма вежамі і дзвюма закрыстыямі. Над фронтам галоўнага фасада ўзвышалася невялікая вежа, падобная да яе была над прэзбітэрыям, яшчэ адна вежа над сярожкрыжжам касцёла. 

Пры Лагойскім касцёле дзейнічалі парафіяльная школа, шпіталь, брацтва Сэрца Езуса, заснаванае ў 1747 годзе. 

17 красавіка 1787 года граф Тышкевіч, генерал войскаў літоўскіх, пачаў узвядзенне ў Лагойску новага каменнага касцёла. Завяршыў будаўніцтва ўжо яго сын Вікенцій. 20 кастрычніка 1793 года новы касцёл у стылі класіцызму быў асвечаны пад ранейшым тытулам святога Казіміра. 

У 1806 годзе над 4-калонным порцікам галоўнага фасада святыні ўзнеслася высокая вежа з гадзіннікам, перанесеным сюды са скасаванай лагойскай ратушы. 

1843 годзе сюды прывезлі рэліквіі святога Казіміра. Бакавыя алтары таксама “аптычна маляваныя” - св. Антонія і Беззаганнага Зачаццця Марыі Панны - завяршаліся абразамі св. Вікенція і св. Казіміра адпаведна ў круглых рамах. 

Яшчэ адзін алтар - велічнае Укрыжаванне - знаходзіўся ў крыпце пад касцёлам, дзе знайшлі вечны спачынак многія з роду Тышкевічаў. 

Касцёл св. Казіміра дзейнічаў да 1950 года, пасля яго зачыніла і з цягам часу разабралі. У канцы 80-х на гэтым месцы быў усталяваны крыж, і вернікі пачалі дамагацца дазволу на будаўніцтва новага касцёлу.

У хуткім часе па праекце мінскага архітэктара М. Каленчыца пачалося ўзвядзенне новай святыні. У летку 1999 года будаўнічыя працы скончыліся. 

19 чэрвеня касцёл быў зноў кансэкраваны пад тытулам св. Казіміра”.

Цяпер касцёл поўніцца вернікамі не толькі з Лагойска, але і з бліжэйшых вёсак і лецішчаў. 

На заканчэнне актавы Божага Цела ў беларусаў існуе звычай благаслаўлення лекавых зёлак і кветак. У Лагойскім касцёле айцец Войтэк перанёс асвяшчэнне букетаў крыху на пазней, акурат на нядзелю, і ўвесь касцёл быў напоўнены духмяным водарам.

Дзякуй сардэчны парафіянам касцёла святога Казіміра і пробашчу айцу Войтэку Вальчына MSF за добры прыём, за вашыя ахвяраванні, за супольную малітву, за смачны абед. 

Няхай гэты багаты на гісторыю касцёл больш ніколі не зазнае бяды! Бласлаўлення Божага усім вернікам парафіі святога Казіміра ў Лагойску.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00