Дастаткова часта веруючы чалавек звяртаючыся аб дапамозе да святых - думае аб тым, што святыя людзі жылі далёка ад нас і ў часе і адлегласці. Аднак гэта не так! Пан Бог дзейнічае не толькі з далёк ад нас але ў пасярод нас з вамі. Каб пабачыць гэта дастаткова разгледзіцца навокал. Вашай увазе прапануем праграму якая распавядае менавіта аб святых, якія жылі не недзе далёка, а зусім блізка – на нашай зямлі. Каб даведацца аб іх – тых, якія набліжаліся да Бога побач з нашымі продкамі запрашаем на нашу перадачу «Святыя нашай зямлі», якая адбудзецца ў суботу 15.30 і ў нядзелю а 14.00 гадзіне.

Падчас яе мы паразмаўляем аб двух благаслаўлёных аа. францішканах Германе Стэмпене і Ахілесе Пухале,   якія ў крытычныя хвіліны жыцця парафіян былі з імі да канца. Бачучы роспач і безнадзейнасць у вачах сваіх авечак, цвёрда вырашылі несці ім духоўную падтрымку у той драматычнай сітуацыі, якая склалася ў выніку ваенных дзеянняў падчас Другой сусветнай вайны і якія аддалі сваё жыццё менавіта за іх.

Шчыра дзякую нашым гасцям, а. Сяргею Мігуну (францішканіну) пробашчу парафіі з Пяршай і сястры Таццяне Халапук з Кангрэгацыі Сясцёр Супольнай Працы ад Беззаганнай Марыі з Светлагорску, якія згадзіліся распавесці нам аб гераічным чыне гэтых благаслаўлённых айцоў францішканах.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04