Сардэчна запрашаем нашых радыёслухачоў на новую перадачу «Геаграфія хрысціянскага свету», якую будзе весці шаноўная спадарыня Таццяна Грыгарчук. Слухаем у суботу а 14 гадзіне і ў нядзелю а 16 гадзіне.

Нашыя сёстры і браты жывуць ва ўсех кутках свету. Сотні міліёнаў хрысціян штодня заносяць малітвы да Збаўцы на ўсіх людзкіх мовах. Хто яны? Цікава як яны жывуць? Якія ў іх традыцыі? Сёння ва ўлонні святога каталіцкага Касцёла большая частка хрысціянскага свету. Яны жывуць на маленькіх выспах, сярод бязмежных акеанах і велізарных тлумных мегаполісах у пякучых пустынях і ў ледзяных гарах. Сярод іх ёсць людзі ўсіх чалавечых расах і культураў, але ўсіх нас злучае непадзельная еднасць у веры, бо як казаў св. Павел апостал «І тут ўжо няма ні эліна, ні юдэя, ні абразання, ні адсутнасці абразання, ні варвара, ні скіфа, ні раба, ні свабоднага, але ўсё і ва ўсім – Хрыстус». Клс 3, 11

Чаму гэтыя людзі трываюць у нашай супольнай веры? Як яны здабылі яе? У рэшце як выглядаюць іншыя краіны, ды паўсядзёнае жыццё веруючых людзей? Хрысціянскі свет гэта не толькі іерархія, не толькі святарства ды манаства, не толькі велічныя саборы ды сціплыя каплічкі, але перад усім гэта самі вернікі. Людзі на плячах і руках, якіх будуецца Касцёл. І менавіта пра іх, пра гэтых людзей і будзе весціся размова ў гэтых перадачах, на якія сардэчна запрашае Таццяна Грыгарчук.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04