"Радыё Марыя"у Будславе
Хвала Хрысту! Дзякуем Пану Богу за гэты шчаслівы час! Дзякуем Марыі за кожную сустрэчу!
Мы былі вельмі рады сустрэчам, размовам і абдымкам з вамі, дарагія радыёслухачы!І сення хочам падзяліцца з вамі тым, як мы перажылі гэты час і якія успаміны будуць саграваць нашае сэрца вельмі і вельмі доўга!
Наша дзейнасць ў Будславе складалася з 3 асноўных частак, пра якія вам і распавядуць тыя, хто быў у іх "эпіцэнтры".

Прамыя ўключэнні з  пілігрымак (Таццяна Кузьміч):

"У гэтым годзе я ішла з пілігрымкай Глыбокае-Будслау, і не толькі як пілігрым, але як і карэспандэнт "Радыё Марыя". Напачатку было неяк нязручна, бо маё жыццё ніякім чынам не звязана з карэспандэнцыяй. Аднак усё атрымалася як найлепей, бо у гэтай справе мне дапамагалі самі пілігрымы, якія былі вельмі адкрытымі і чулымі да маіх просьбаў, патрэбаў, прапаноў і г.д. Таму магу сказаць адно: без маіх глыбоцкіх пілігрымаў "карэспандэнцыя" бы не атрымалася!!! Дзякую ім ад усяго сэрца!!!!:)"

Прамая трансляцыя урачыстасцей ў санктуарыі (а. Аляксандр Улас):
"У сувязі з абсалютным недахопам тэхнічных сродкаў зрабіць непасрэдную трансляцыю здавалася немагчымым. Але, дзякуючы дапамозе Маці Божай Будслаўскай, усе атрымалася! Хвала Пану!"

Прэзентацыя ў інфармацыйным намёце(Яўгенія Найдовіч, Аліна Угорыч):

"Радыё Марыя мае свой фірмовы колер - Марыйны блакітны, менавіта па якому нас было лёгка пазнаць сярод іншых удзельнікаў фэсту ў Будславе. Мы абсалютна выключылі на гэты час іншыя колеры з нашага жыцця:)
Але асноўнай адметнасцю стаў нават не колер, і не тыя блакітныя рэчы, якія можна было набыць за ахвяру для патрэбаў студыі. Асноўнай ідэяй стаў пракет "Важныя словы", ў якім кожны жадаючы мог запісаць на студыйны дыктафон важныя словы падзякі, кахання і прабачэння камусьці, каму неабходна іх сказаць, каб затым іх можна было ў пэўны час пачуць у эфіры Радые Марыя.
Нашыя энергічныя валанцеры-карэспандэнты не маглі сядзець на адным мейсцы і чакаць гасцей, таму інтэрв'ю ў тых, хто завітаў у Будслаў у гэтыя 2 дні, мы бралі ва ўсіх кутках вялікага фэсту!
Таксама была арганізавана інфармацыйная прома-акцыя, у рамках якой валанцеры асказвалі ўсім аб Радыё Марыя, што яно цяпер працуе і на Беларусі, і запрашалі ўсіх людзей, нават тых, хто пакуль ня можа слухаць радыё ў інтэрнэце, проста патэлефанаваць у студыю са саёй інтэнцыяй, сведчаннем, альбо паўдзельнічаць у супольнай малітве.
Просьба "Патэлефануйце, калі ласка!" - гэта наш заклік, які нашы галасы прамовілі ня меньш, чым мільён раз за гэтыя два дні.
Калі ласка! Патэлефануйце!
Вялікае-вялікае дзякуй усім тым, хто так самааддана і шчыра дапамагаў Радыё Марыя ў Будславе - нашым суседзям (выдавецтва Про Хрыстэ, Музычная майстэрня), партал Catholic.by, Тарас і Паліна за інтэрв'ю і працу ў "палатке", нашых выдатных карэспандэнтаў-пілігрымаў за такія жывыя рэпартажы, дзеткам Гулевіч з гомельскага касцёла за дапамогу ў гаспадарчай працы, а таксама усім-усім-усім, хто зайшоў нас падтрымаць (калі кагосьці забылі - прабачце нас і.....ПАТЭЛЕФАНУЙЦЕ, ПАТЭЛЕФАНЙЦЕ НАМ КАЛІ ЛАСКА!!!)"


"Было вельмі радасна сустрэцца з вамі, дарагія радыёслухачы, каля намёта "Радыё Марыя". Маем надзею, што тыя рэчы, якія вы выйгралі ў латарэю ці набылі будуць яшчэ доўга вас радаваць. Дзякуем вам за тое, што адгукнуліся на нашу просьбу дапамагчы ў распаўсюджванні інфармацыі пра  дзейнасць "Радыё Марыя" у сваіх мястэчках і парафіях! Дзякуем сардэчна!  І чакаем новых сустрэч! Дзверы нашай студыі  нашы тэлефоныя лініі для вас заўседы адчынены! Хвала Пану!"


Калі Вы хочаце падзяліцца тым, як перажылі сустрэчу з Маці Божай Будслаўскай у прамым эфіры "Радыё Марыя", то тэлефануйце ў нашу раннішнюю праграму "Прачнулася Беларусь" па наступным нумарам:
+375(44)513-73-97 (Велком)
+375(33)673-09-73 (МТС)
+375(17)399-17-21

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04