З 16 па 18 чэрвеня ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.
Каманда «Радыё Марыя» таксама вырашыла падмацаваць свае духоўныя сілы і адправілася ў сталіцу Палесся. І пра тое, як яны перажылі гэты час яны самі вырашылі вам распавесці.

а. Аляксандр Улас: «Дастаткова складана казаць пра рекалекцыі, калі яны па сваёй сутнасці адбываліся часта не па таму плану, які ты сам на пачатку прыгатаваў. Журналісцкія рэкалекцыі – для журналістаў, і практычна ўвесь час гэта адчувалася.

Перш за ўсё, трэба заўважыць, што часта падчас гэтых духоўных цвічэнняў мелася ўражанне, што гэта не ты кіруеш тым, што адбываецца, а сам Бог увесь час уносіць карэктывы.

З нашага боку заставалася толькі паддацца на гэтае дзеянне Духа Святога і адпаведным чынам адказываць на прапановы Пана.
Дзякую Пану Богу, арганізатарам і ўсім тым, хто адгукнуўся і прыняў удзел у нашых духоўных цвічэннях.»

Паліна Івашкевіч: «Усе гэта было спантанна, як гэта заўседы здараецца ў маім жыцці. Але, нягледзячы на гэта, у маей галаве былі нейкія задумы наконт таго, як гэта будзе. Усе было наогул не так, як я сабе надумала, але вельмі спадабалася. Асабліва хочацца узгадаць майстар-класс, які праводзіў Ілля, многа чаго новага даведалася і адначасова паспрабавала гэта на практыцы. Таксама хочацца падзякаваць усім удзельнікам рэкалекцый за такую кампанію, якой мы ўсе разам маглі перажываць гэты цудоўны час!»

Людміла Чэканава: «Асабіста мне вельмі спадабалася сама праграмма рэкалекцый, у якой знайшлося месца і для малітвы, і для навукі, і для практычных заняткаў. У праграмме таксама быў прадугледжаны і вольны час, які можна было скарыстаць для асабістых разважанняў і для таго, каб паглядзець шмат для каго новы Пінск і проста паразмаўляць разам.»

Вікторыя Куцько: "Рэкалекцыі такога фармату сталіся для мяне ўпершыню. Было цікава пазнаёміцца і пагутарыць з новымі людзьмі, "папрацаваць" над сабой духоўна і практычна. Усім вялікі дзякуй за добра праведзены час!"

Людміла Чаган: "Мне таксама вельмi спадабалiся рэкалекцыi. Я удзячна Пану Богу за тое, што дау мне такую магчымасць пабываць на гэтых рэкалекцыях. Праграма сапрауды была  добра прадумана. Хапiла часу i на малiтву, i на заняткi, i на тое, каб  палюбавацца прыгажосцю  Палескага краю. Дзякую усiм арганiзатарам гэтых рэкалекцый."

Сардэчна дзякуем усiм арганiзатарам за гэты час! Няхай Пан Бог адудзячыць!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04