Навіны і аб'явы

Дастаткова часта веруючы чалавек звяртаючыся аб дапамозе да святых - думае аб тым, што святыя людзі жылі далёка ад нас і ў часе і адлегласці. Аднак гэта не так! Пан Бог дзейнічае не толькі з далёк ад нас але ў пасярод нас з вамі. Каб пабачыць гэта дастаткова разгледзіцца навокал. Вашай увазе прапануем праграму якая распавядае менавіта аб святых, якія жылі не недзе далёка, а зусім блізка – на нашай зямлі. Каб даведацца аб іх – тых, якія набліжаліся да Бога побач з нашымі продкамі запрашаем на нашу перадачу «Святыя нашай зямлі», якая адбудзецца ў суботу 15.30 і ў нядзелю а 14.00 гадзіне.

10 чэвеня ў нашай студыі прайшла II арганізацыйная сустрэча для валанцёраў "Радыё Марыя".

Распачаў сустрэчу сваёй справаздачай праграмны дырэктар а. Аляксандр Улас, які падзякаваў ўсёй камандзе за распачатую працу. Пад час свайго выступу каардынатар працы студыі Аліна Угорыч прапанавала ўсім разам прааналізваць якія, з запланаваных на мінулай сустрэчы, праекты атрымалася рэалізаваць, а на якія з кірункаў яшчэ патрэбна звярнуць асаблівую ўвагу.

Сардэчна запрашаем нашых радыёслухачоў на новую перадачу «Геаграфія хрысціянскага свету», якую будзе весці шаноўная спадарыня Таццяна Грыгарчук. Слухаем у суботу а 14 гадзіне і ў нядзелю а 16 гадзіне.

Дзякуем Маці Божай за тое, што накіроўвае ў студыю "Радыё Марыя" такіх цудоўных людзей! Шчыра радуемся таму, што цяпер па серадах  ў нашай студыі ў прамым эфіры з Вамі, дарагія радыёслухачы, будзе сустракацца кс. Аляксандр Фаміных. Плануецца, што праграма будзе распачынацца ў 11:00. Першая частка праграмы - катэхеза, а другая - адказы на Вашы пытанні па тэме. Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў размове!

"Радыё Марыя"у Будславе
Хвала Хрысту! Дзякуем Пану Богу за гэты шчаслівы час! Дзякуем Марыі за кожную сустрэчу!
Мы былі вельмі рады сустрэчам, размовам і абдымкам з вамі, дарагія радыёслухачы!І сення хочам падзяліцца з вамі тым, як мы перажылі гэты час і якія успаміны будуць саграваць нашае сэрца вельмі і вельмі доўга!
Наша дзейнасць ў Будславе складалася з 3 асноўных частак, пра якія вам і распавядуць тыя, хто быў у іх "эпіцэнтры".

Хвала Хрысту, дарагія радыёслухачы! Просім Вас звярнуць увагу на тое, што  знайсці "Радыё Марыя" і скласці свае ахвяраванні ў сістэме ЕРИП можна зараз наступным чынам:

1)Знайсці раздзел “Общественные объединения”

2)Знайсці "Просветительские, культурно-досуговые"

3)У прапанаваным спісе знайсці  “РадиоРМ” і скласці свае ахвяраванні.

Сардэчна дзякуем Вам за падтрымку! Няхай Пан Бог адудзячыць!

З 16 па 18 чэрвеня ў Пінску прайшлі рэкалекцыі для супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.
Каманда «Радыё Марыя» таксама вырашыла падмацаваць свае духоўныя сілы і адправілася ў сталіцу Палесся. І пра тое, як яны перажылі гэты час яны самі вырашылі вам распавесці.

а. Аляксандр Улас: «Дастаткова складана казаць пра рекалекцыі, калі яны па сваёй сутнасці адбываліся часта не па таму плану, які ты сам на пачатку прыгатаваў. Журналісцкія рэкалекцыі – для журналістаў, і практычна ўвесь час гэта адчувалася.

6 мая ў нашай студыі адбылося сапраўднае свята - цырымонія асвячэння «Радыё Марыя». Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды нашага афіцыйнага дня нараджэння і благаславіў студыю.
Шчыра дзякуем усім гасцям, якія раздзялілі разам з намі радасць гэтай падзеі. Дзякуем за цеплыя водгукі, якія вы даслалі нам пасля свята:

Сення у 16:00 у праграме "Сям'я Радые Марыя" мы падрабязна раскажам аб тым, з чаго складаецца дзейнасць пілігрыма-журналіста. Свае пытанні можна будзе задаць праз:
Viber: +375 (44) 513-73-97
Skype: radiomariaby
SMS: +375 (44) 513-73-97 +375 (33) 673-09-73
А таксама чакаем вашых званкоў ў прамы эфір: +375 (17) 399-17-21

Нагадваем аб тым, што мы шукаем сярод пілігрымаў КАРЭСПАНДЭНТАЎ РМ!
Патрэбна будзе запісваць на дыктафон і дасылаць у студыю кароткія "замалеўкі" са сваей пілігрымкі: спевы, інтэрвью, навіны...
Калі есць жаданне далучыцца да гэтай справы - напішыце нам на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Дзякуем! Да сустрэчы ў Будславе!

Дарагія радыёслухачы! Мы распачалі збор ахвяраванняў на ўсё патрэбнае абсталяванне "Радыё Марыя" для Дома Міласэрнасці, які знаходзіцца ў г. п. Лагішын. Патрэбна зусім няшмат: просты планшэт (смартфон) і добрыя калонкі. Нам здаецца, што для людзей сталага ўзросту магчымасць слухаць "Радые Марыя " можа стаць вялікай радасцю.

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04