Архіў перадач

Амаль штодня ў сацыяльных сетках мы атрымоўваем ад сваіх сяброў запрашэнні далучыцца да малітоўнага ланцужка ў той ці іншай інтэнцыі... І часам па-просту не ведаеш, як да гэтага ставіцца. З аднаго боку, справа добрая і сорамна не падтрымаць ... Але з іншага боку... 

Сення мелі магчымасць абмеркаваць гэту тэму з а. Яўгенам Голубам на хвалі "Радыё Марыя", а зараз прапануем вам праслухаць запіс размовы тут:

 

Узаемаадносіны сужэнцаў з сем'ямі бацькоў - тэма для многіх вельмі актуальная і нават вострая.

Яна хвалюе многiх i аб ей не любяць гаварыць. Але толькі не с. Паўла. Яна прапануе сужэнцам некалькі шляхоў вырашэння асноўных праблем ва ўзаемаадносінах, аб якiх варта
задумацца як дзецям, так і бацькам.

Праслухаць поўны цыкл лекцый "Узаемаадносіны з сем'ямі бацькоў" можна вось тут  

13 красавіка ў 18 гадзін на  хвалях “Радыё Марыя” адбудзецца прэм'ера радыёспектакля "Трэба спяшацца любіць". Стваральнікі праекта - гурт "Laudans"-  маюць надзею, што  спектакль, які прадстаўляюць,  дапаможа вам, браты і сёстры,  лепш перажыць апошнія дні Вялікага Посту. Паўтор радыёпастаноўкі адбудзецца 14 красавіка а 11 гадзіне.

Паслухаць можна тут

Прапаноўваем вашай увазе выступ хору "Чабарок" ДМШ №9 г.Мінска, маст. кіраўніком і дырыжорам якога з'яўляецца Алеся Барабашова.

Паслухаць запіс канцэрту можна тут

Сёння я падрыхтаваны вашай увазе духоўныя традыцыйныя песні беларусаў. Мы пачуем выступленне Алеся Лася, які будзе акампаніраваць сабе на колавай ліры. Таксама ў канцэрце прыме удзел Васіль Грынь. 

Алесь Лось — мастак, музык, этнограф, майстра музычных інструментаў. Яшчэ з пачатку 80-х ён вывучае народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы ды рэканструюе старадаўнія інструмэнты. Першую ліру вырабіў 30 гадоў таму. Майстра прызнаецца, што робіць інструмэнты пераважна для замежнікаў, ад беларусаў замоваў зусім мала. «Гэта не зьвязана зь фінансамі, не дарасьлі можа», — з скрухаю кажа спадар Алесь і дадае: «Кажуць, чаму беларусы такія бедныя і жалкія? Таму што яны ня ведаюць, наколькі яны багатыя! Якое багацьце ў іх побач — пад нагамі, справа і зьлева, сьпераду і ззаду!»

27 лютага адбылася знакавая падзея для "Радыё Марыя" - першы запіс у нашай студыі. Разам з супольнасцю "UBI Caritas" мы падрыхтавалі запісы рэкалекцый на Вялікі Пост. Сардэчна дзякуем супольнасці за распрацоўку поўнага цыкла рэкалекцый. 

Прыняць удзел у вялікапосных рэкалекцыях можна будзе па серадах і пятніцах.

Праслухаць запіс рекалекцый можна тут:

1 Тыдзень 

2 Тыдзень

3 Тыдзень

4 Тыдзень

5 Тыдзень

6 Тыдзень

7 Тыдзень

Дорогие братья и сестры, добрый день!

В прошлом месяце декабре и в начале января мы праздновали Адвент и потом Рождество: тот период в литургическом году, когда пробуждается в народе Божьем надежда. Надеяться это главная потребность человека: надеяться на будущее, верить в жизнь, так называемое «позитивное мышление». 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04